Грамадства66

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

62‑гадовага берасцейца Аляксандра Рудчыка арыштавалі за «тэрарызм» і ўдзел ва ўзброеным канфлікце. У апошнія гады мужчына жыў у Польшчы, але чамусьці вярнуўся на радзіму, дзе і трапіў за краты. Па такіх жа артыкулах судзілі толькі былых ветэранаў Палка Каліноўскага — Васіля Верамейчыка, Васіля Грачыху і Максіма Ралько.

Аляксандр Рудчык. Фота з ягонай старонцы Укантакце

Аляксандр Рудчык нарадзіўся 3 красавіка 1964 года ў расійскім Скаварадзіне ў Амурскай вобласці, недалёка ад мяжы з Кітаем. У 1985 годзе скончыў Вайсковы фінансава-эканамічны інстытут Мінабароны Расіі і пасля служыў лейтэнантам у Тындзе (Амурская вобласць).

Паводле даных BelPol, у Беларусі мужчына пражыў шмат гадоў і з 2003 года працаваў аўдытарам як індывідуальны прадпрымальнік. ІП ён закрыў напрыканцы 2019 года. Вядома, што з пачатку 2021 года мужчына — удавец.

У сацсетках Аляксандр не хаваў сваіх антыпуцінскіх і антылукашэнкаўскіх поглядаў.

З 2022 года мужчына жыў за межамі Беларусі. Яшчэ вясной 2025 года ён публікаваў фотаздымкі з Польшчы. Але пазней Рудчык з невядомых прычын апынуўся ў Беларусі.

Аляксандр Рудчык у Польшчы ў сакавіку 2025 года. Фота з ягонага фэйсбука

Нядаўна Брэсцкі абласны суд вынес Аляксандру прысуд. Яго прызналі вінаватым па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх стварэнне злачыннай арганізацыі (ч. 2 арт. 285), удзел у тэрарыстычнай дзейнасці (арт. 290-3, ч. 2 арт. 290-4) і ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (ч. 1 арт. 361-3).

Адметна, што па гэтых артыкулах судзілі толькі ветэранаў Палка Каліноўскага — Васіля Верамейчыка, Васіля Грачыху і Максіма Ралько. Ці ваяваў Аляксандр Рудчык, невядома.

Яму пагражала да дваццаці гадоў калоніі.

Дакладна прысуд невядомы, але цяпер мужчына ў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Хто ета ?
    12.05.2026
    Мда, а кто эта такая Марка Фейгана ?
  • Ну
    12.05.2026
    Эх, што ж вы, дзядзьку...
  • Беларус
    12.05.2026
    "З невядомых прычын апынуўся ў Беларусі"

    І сапраўды, а што здарылася? Што ж за тыя прычыны, каб пайсьці на велізарную, амаль 100% рызыку ды паехаць у канцлагер? А вось што. Усім вядомыя гэтыя прычыны: з такімі сябрамі ды "дапамогай", з адкрытым прыніжэньнем, з бюракратычным здзекам ды адмвсловастворанай нявызначанасьцю, недасяжнасьцю працы і простай магчымасьці годна жыць пасля пераследу - і ворагі асабліва не патрэбныя.

    Таму шчыры дзякуй за разуменьне і спагаду ў складаны час, шаноўныя суседзі. Беларусы тое надоўга запомняць. Але калісьці да вас у бядзе абавязкова паставяцца гэтакжа. Інакш не бывае.

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць