Грамадства44

Ціханоўская правяла брыфінг для паслоў і спецпрадстаўнікоў

У брыфінгу ўдзельнічалі прадстаўнікі Літвы, Ірландыі, Італіі, Малдовы, Латвіі, Нідэрландаў, Ізраіля, Фінляндыі, Эстоніі, Харватыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Іспаніі, Нарвегіі, Румыніі, ЗША, Германіі, Японіі, Польшчы, Чэхіі, Украіны і Паўночнай Рады, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Сустрэча прайшла ў Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні. Ціханоўская падкрэсліла, што Офіс працягвае працу, а Літва застаецца адным з найбліжэйшых і найважнейшых партнёраў дэмакратычных сілаў:

«Я вельмі радая, што гэты брыфінг я праводжу тут, у нашым Офісе ў Вільнюсе. Я хачу падкрэсліць, што, нягледзячы на пашырэнне нашай дзейнасці ў Польшчы, Офіс Святланы Ціханоўскай застаецца адзінай і непадзельнай установай. І я глыбока ўдзячная Літве за захаванне нашай дыпламатычнай акрэдытацыі».

Асноўныя тэмы сустрэчы: вызваленне палітвязняў, легалізацыя беларусаў за мяжой, праца Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве і Польшчы, міжнародны ціск на рэжым, супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям.

Асобна Ціханоўская падзякавала Польшчы за падтрымку і салідарнасць з беларусамі, ЗША — за намаганні па вызваленні палітвязняў, Швецыі, Нарвегіі і Германіі — за падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя. Таксама яна падзякавала Іспаніі за прызнанне беларускіх пашпартоў са скончаным тэрмінам дзеяння, Малдове — за ўдзел у вызваленні зняволеных, а Літве — за ініцыятыву па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд.

Каментары4

  • Зрабіце спіс для бяспекі
    13.05.2026
    Чаму каманда Ціханоўскай не зрабіла на сваім сайце спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, каб любы беларус мог зайсці і чэкнуць свае падпіскі, каб пазьбегнуць затрымання за падпіскі? Толькі што чарговую беларускую кінулі за краты за экстрэмісцкую падпіску.
    А ў дэмсіл нідзе няма поўнага спісу.
    Моладзь, у якой правяраюць тэлефоны, у небяспецы і ўсім по фіг....
  • хмык
    13.05.2026
    "Офіс Святланы Ціханоўскай застаецца адзінай і непадзельнай установай", якая складаецца з 2-х чалавек?
  • Tut
    13.05.2026
    Зрабіце спіс для бяспекі , гэты "экстрэмізм" выключна лукашэнкаўскі, таму шукайце гэты спіс на лукашэнкаўскіх сайтах сілавікоў.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць