Грамадства

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Рэдактарка тэлеканала «Белсат» напісала ў фэйсбуку, што невядомыя пачалі рассылаць ад яе імя паведамленні з просьбай купляць Apple gift cards і перасылаць коды.

З дапамогай Apple Gift Card можна аплачваць падпіскі, купляць музыку, фільмы, аксесуары на сайце apple.com або ў Apple Store. Кожная карта мае свой 16‑значны лічбавы код, які нельга перадаваць трэцім асобам, каб не страціць сродкі. І менавіта гэта прапанавалі рабіць махляры, напісаўшы ад імя Аліны Коўшык.

«Гэта махлярства. Прычым даволі прымітыўнае: «службовы» ліст напісаны па-польску з памылкамі і дасланы са скрынкі на inbox.ru. Выглядае гэта, хутчэй, як дрэнная пародыя, але, на жаль, нават такія рэчы часам спрацоўваюць.

Калі ласка, не адказвайце на такія паведамленні, не перасылайце ніякіх кодаў, грошай ці сваіх дадзеных і проста ўважліва правярайце адрасы адпраўнікоў. Асабліва калі вас просяць нешта «тэрмінова» купіць ці аплаціць», — перасцерагае журналістка.

Яна не ведае, хто спрабуе ашукваць людзей ад ейнага імя, але гэтыя дзеянні можна расцэньваць і як звычайнае махлярства, і як мэтанакіраваную спробу дыскрэдытацыі. У каментарах да паведамлення журналісткі людзі выказваюць меркаванні, што такім чынам могуць дзейнічаць і спецслужбы, піша БАЖ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы28

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы28

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць