У пасёлку Нурліна Башкартастана пачаўся пажар на тэрыторыі лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі «Нурліна». Гэты аб'ект з'яўляецца найважнейшым звяном у сістэме транспартавання расійскай нафты.
Станцыя «Нурліна» лічыцца найбуйнейшым падраздзяленнем у складзе АТ «Транснефць — Урал». Яна выконвае ролю ключавога вузла для магістральных нафтаправодаў. На аб'екце забяспечваецца поўны цыкл працы з сыравінай: ад прыёму і захоўвання да змешвання розных гатункаў нафты і яе далейшага перапампоўвання. Здарэнне на такім важным вузле можа стварыць сур'ёзныя перашкоды для бесперабойнай працы ўсёй сеткі нафтаправодаў рэгіёна.
Сёння ўкраінскія дроны атакавалі ў Расіі таксама аб’екты ў Яраслаўскай вобласці і ў раёне порта Тамань у Краснадарскім краі ды газаперапрацоўчы завод у Астраханскай вобласці. Мясцовыя губернатары паведамілі пра «падзенне абломкаў на прамысловыя аб’екты» там.
-
Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту
-
У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны
-
Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі
Каментары