Грамадства55

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам

Некаторыя не паверылі, што ў Беларусі яшчэ можа быць такі гатэль. Іншыя пісалі, што трэба радавацца таму, што ў Сянне наогул ёсць гатэль.

Беларуска апублікавала ў TikTok агляд нумара ў гатэлі ў Сянне, заўважыла BGmedia. «Як думаеце, колькі ноч каштуе? Нумар у гатэлі Сянно. Затое від з акна на прыгожы горад. Годна)?» — падпісала яна ролік.

@viktoryia322 Как думаете сколько ночь стоит ? Номер в гостинице #Сенно зато вид с окна на красивый город #достойно ♬ Alien$ - Lee-Coc "Holder of the Light"

Мяркуючы з кадраў, сярод плюсаў толькі від на будынак мясцовага райвыканкама. Усё астатняе нагадвала альбо дэкарацыі да савецкага фільма, альбо фільм жахаў.

У каментарах некаторыя беларусы не паверылі, што ў нашай краіне можа быць такі гатэль. Іншыя ж пісалі, што трэба радавацца таму, што ў Сянне наогул ёсць гатэль.

«Хоць нехта гэта паказаў. Адзін толькі люкс больш-менш. Але туды звычайным людзям няма доступу».

«Тут яшчэ павінны даплачваць».

«Вы чакалі ў Сянне гатэль 5 зорак? Добра, што ёсць хоць 1 зорка, гэта не курорт, а для камандзіроўкі сыдзе».

«Калі б быў прыватны, даўно б ужо штрафамі абклалі ці закрылі!»

На інвестпартале ўладаў Беларусі ёсць паведамленне, што ЖКГ Сянна гатова прадаць гатэль за 150 тысяч даляраў.

Дарэчы, гэты гатэль згадваюць не ўпершыню. Улетку 2025 года блогер Павел Пармон начаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і дзяліўся ўражаннямі. Быў ён у тым ліку і ў Сянне.

Нумар сапраўды ўразіў хлопца. У туалеце ўсё было настолькі сціпла, што складана знайсці словы для апісання. Пад столлю вісела проста лямпачка. Нават туалетнай паперы пашкадавалі — пакінулі для госця невялікі кавалачак. Развесяліла блогера тое, што шпінгалет на дзвярах у стратэгічна важнае месца ёсць з двух бакоў.

Затое і цана была смешнай — крыху больш за 20 рублёў за ноч.

Каментары5

  • Ганка
    12.05.2026
    За 20 рублёў за ноч гэта норм. Калі вам не падабаецца, ідзіце за 1500 сабе вазьміце пяцізоркавы гатэль с каралеўскім мылам, у чым праблема? Дзякуючы такім цэнам бедныя людзі могуць пераначаваць не на вакзале, а ў ложку, хоць і старым. Калі б там быў нармальны рамонт, то і кошт бы ў бы ня 20, а 200 рублёў. А то прыехала такая пані і за 20 рублёў хацела сабе люкс. Спусьціся зь нябёсаў на зямлю, шаноўная пані.
  • Генетический раб
    12.05.2026
    Ганка, Деревня Минска на связи
  • Ну
    12.05.2026
    А што вы хацелі? Дзяржаўны капіталізьм з чалавечым ліцом - ён такі

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць