Меркаванні8787

Пазняк расказаў, як яго не пусцілі ў Вярхоўны Савет у 1995-м. Кажа, Мацкевіч там увогуле ніякім чынам

«Камісія спадара Жука выкрыла падлог з боку Смаргонскай акруговай выбарчай камісіі, якая свядома не ўлічыла 500 галасоў выбаршчыкаў вайсковай часці».

Зянон Пазняк, Уладзімір Мацкевіч. Фота: «Наша Ніва»

Зянон Пазняк пракаментаваў артыкул «Нашай Нівы» «Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч». Там абмяркоўваецца версія пройгрышу Зянона Пазняка на парламенцкіх выбарах у 1995‑м. Згодна з ёю, калі б не ўмяшанне Уладзіміра Мацкевіча, які адцягнуў галасы, Пазняк мог бы перамагчы.

Палітык называе такую версію лухтой.

«У рэальнасці ў 1995 годзе ніхто ні з кім ні «сталківался». Невядомы Мацкевіч разам з шасцю прэтэндэнтамі вельмі слабенька ішоў на выбарах у адной акрузе з Пазняком. Пазняк перамог у 1‑м туры і быў на першым месцы, а спадар Мацкевіч на чацвёртым. Але выбары тады не адбыліся, бо яўка выбаршчыкаў была ніжэй 50%, — расказвае Пазняк. — Таму «хитрой эгоистичной стратегии» невядомага тады Мацкевіча (нават калі б яна існавала) ніхто не заўважыў. Дый сам ён тут быў ні пры чым». 

Як згадвае Пазняк, выбары ў Вярхоўны Савет тады, у траўні 1995 года, не адбыліся ў большай палове выбарчых акругоў Беларусі (выбралі толькі ў 39% дэпутатаў).

Паўторныя выбары прызначылі ў лістападзе.

«Я балатаваўся па Смаргонскай акрузе і набраў большасць галасоў. Але тады аказалася, што і тут выбары «не адбыліся», бо зноў «не хапіла» галасавальшчыкаў.

Толькі на гэты раз мая каманда выкрыла фальсіфікацыю і напісала ў ЦВК. ЦВК выслала камісію для праверкі, якую ўзначаліў намеснік старшыні ЦВК Алесь Жук (вядомы пісьменнік). Камісія сп. Жука выкрыла падлог з боку Смаргонскай акруговай выбарчай камісіі, якая сведама не ўлічыла 500 галасоў выбаршчыкаў вайсковай часці».

Пазняк піша, што гэтага якраз хапіла б для яўкі і для прызнання яго перамогі.

«Далей фарс працягваўся ўжо ў ЦВК. Старшыня ЦВК вядомы юрыст Абрамовіч (пазней ён падрабіў Канстытуцыю пад Лукашэнку) не стаў прымаць неабходнага рашэння і адмовіўся звяртацца ў Пракуратуру, пераклаў гэта на мяне. Я звярнуўся і, зразумела, не атрымаў нават адказу (сістэма працавала)», — расказвае палітык.

Паводле яго слоў, тады ад БНФ таксама перамаглі тры вядомыя фронтаўцы: Юры Беленькі, Вялянцін Голубеў і Генадзь Грушавы.

«І тады рэжым пайшоў на адчайны крок: спадароў Беленькага і Голубева проста тупа выкінулі са спісаў выбраных. Пакінулі аднаго Грушавога. Такі ўжо настаў час», — піша Пазняк. 

Ён мяркуе, што калі б яны ўчатырох засталіся ў парламенце, «лукашыстам не ўдалося б угробіць імпічмент у 1996 годзе, а маскоўскі адчайны дэсант па ўратаванні Лукашэнкі на чале з Чарнамырдзіным паляцеў бы назад у Маскву «не солоно хлебавшы».

«Мы ведалі, як і што трэба рабіць. І зрабілі б. Фронт яшчэ быў у сіле. Людзі нас слухалі б, а не Шарэцкага і ўсіх тых перапалоханых», — сцвярджае ён. 

«Фатальная ўзнікла карціна, трэба сказаць. Ну, а спадар Мацкевіч тут увогуле ніякім чынам. Яго пасля 1‑га тура ў траўні, дзе ён заняў 4‑е месца, тады нават у інфармацыі не існавала», — піша Пазняк.

Каментары87

  • Аналiтык
    11.05.2026
    Цiкава, што Пазняк падтрымаў ды абараняе Мацкевiча пасля таго, як той пакрытыкаваў Офiс.
  • Indrid Cold
    11.05.2026
    Мацкевіч шарлатан. Цалкам згодны з Сяргеем Чалым па гэтым пытанні
  • 1994
    11.05.2026
    Розныя больш ці менш прарасейскія сілы, ад камуністаў, чарнасоценцаў, лукашэнкаўцаў да невероятных бабарыканцаў, цапкалаўцаў і расейскамоўных краўцаў і інш., спрабавалі знішчыць Пазняка, а з часам зноў выявілася, што ён меў рацыю, асабліва адносна прарасейскасці гэтых і пагрозы з боку Расіі.

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць