Свет11

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перад сваім адлётам у Кітай заявіў журналістам, што ў яго не было ніякіх дамоўленасцяў з Уладзімірам Пуціным пра тое, што Расія атрымае пад свой кантроль увесь Данбас.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

Трамп коратка адказаў «не» на пытанне пра магчымыя таемныя пагадненні з Пуціным наконт лёсу Данбаса і не стаў далей тлумачыць сваю пазіцыю.

Адначасова ён адзначыў, што заканчэнне вайны ва Украіне, на яго думку, ужо блізкае, а таксама дапусціў магчымасць свайго візіту ў Расію яшчэ сёлета.

У той жа час расійскія ўлады працягваюць настойваць, што адной з галоўных умоў спынення агню павінен быць вывад украінскіх войскаў з усёй тэрыторыі Данецкай вобласці. Апошнім часам расійскія чыноўнікі неаднаразова заяўлялі, што менавіта такога рашэння чакаюць ад Кіева.

Пры гэтым прадстаўнікі Расіі намякаюць, што гэтае пытанне магло абмяркоўвацца падчас сустрэчы Трампа і Пуціна ў Анкорыджы ў жніўні 2025 года. У Маскве часта згадваюць так званы «дух Анкорыджа» і сцвярджаюць, што менавіта гэтыя неафіцыйныя паразуменні павінны стаць асновай для будучага ўрэгулявання вайны. Аднак афіцыйна пра нейкія канкрэтныя дамоўленасці пасля той сустрэчы ніводзін бок не паведамляў.

Украіна, са свайго боку, адмаўляецца перадаваць увесь Данбас пад кантроль Расіі. Кіеў прапануе спыніць баявыя дзеянні па цяперашняй лініі фронту. У такім выпадку частка Данбаса, якая цяпер кантралюецца Расіяй, засталася б пад яе фактычным кантролем, але Украіна не збіраецца прызнаваць гэта юрыдычна.

Каментары1

  • нам патрэбныя добрыя адносіны з ЗША.
    12.05.2026
    "Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма" Так , РБ і ЗША хаўруснікі, А імерыя д'ябла наш вораг. Трамп сам марыць застацца на гэтай пасадзе рокаў 10, Сашка падмахвае Трампу і добра, нам патрэбныя добрыя адносіны з ЗША.

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман14

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць