Днём 13 мая да ратавальнікаў звярнуўся занепакоены мужчына з аграгарадка Ждановічы Мінскага раёна. Ён паведаміў, што яго 8‑гадовы малодшы брат падчас гульні залез на дрэва, але паслізнуўся нагой на мокрай галінцы, захрас і не змог самастойна злезці.

Скрыншот з відэа
На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі МНС. Яны супакоілі спалоханага хлопчыка, пасля чаго з дапамогай гідраўлічнага інструмента асцярожна вызвалілі яго і бяспечна спусцілі на зямлю.
Цяпер чытаюць
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары