Здароўе11

Вы мужчына і ў вас дэпрэсія? Нічога дзіўнага, вы ж нарадзіліся летам

Даследаванне канадскіх навукоўцаў выявіла магчымую сувязь паміж месяцам нараджэння і дэпрэсіўнымі сімптомамі ў дарослым узросце. У мужчын, якія нарадзіліся летам, такія сімптомы ў сярэднім былі больш выяўленымі, чым у тых, хто з’явіўся на свет у іншыя поры года. У жанчын падобнай залежнасці навукоўцы не выявілі. У чым могуць быць прычыны такіх адрозненняў, тлумачыць FitBook.de.

Ілюстрацыйнае фота з сацыяльных сетак

Пытанне пра тое, як знешнія ўмовы ў перыяд унутрычэраўнага развіцця ўплываюць на далейшае жыццё чалавека, даўно цікавіць навуковую супольнасць. Ранейшыя працы паказвалі, што месяц нараджэння можа ўплываць на рызыку ўзнікнення пэўных захворванняў — напрыклад, шызафрэніі або рассеянага склерозу.

Прычына ў тым, што падчас цяжарнасці арганізм маці асабліва адчувальны да знешніх уздзеянняў, такіх як сонечнае святло, харчаванне або інфекцыі. Гэтыя так званыя сезонныя фактары навакольнага асяроддзя змяняюцца на працягу года і, адпаведна, могуць уплываць на развіццё яшчэ ненароджанага дзіцяці.

А вось сувязь паміж парой года, калі нарадзіўся чалавек, і наяўнасцю ў яго ў будучым такіх распаўсюджаных псіхічных праблемам, як дэпрэсія і трывожныя разлады, вывучана значна менш. Група канадскіх вучоных паспрабавала знайсці адказ на гэта пытанне.

Як праводзілася даследаванне

Са студзеня па сакавік 2024 года даследчыкі правялі анлайн-апытанне 303 дарослых. Сярэдні ўзрост удзельнікаў складаў каля 26 гадоў, 65% з іх былі жанчынамі. Добраахвотнікаў набіралі праз сацыяльныя сеткі, студэнцкія супольнасці і аб’явы ва ўніверсітэтах у раёне Ванкувера.

Для ацэнкі псіхічнага стану ўдзельнікі прайшлі два стандартныя тэсты. Першы — PHQ-9 (Patient Health Questionnaire-9) — дапамагае выявіць сімптомы дэпрэсіі, у тым ліку страту энергіі, праблемы са сном і канцэнтрацыяй, пачуццё ўласнай нікчэмнасці. Другі — GAD-7 (Generalized Anxiety Disorder-7) — паказвае на наяўнасць сімптомаў трывожнага разладу, такіх, як пастаянная трывога, нервовасць і ўнутранае напружанне.

Удзельнікі таксама паведамлялі пра свой век, даход, адукацыю, этнічнае паходжанне і сямейны статус. Месяцы нараджэння даследчыкі аб’ядналі ў чатыры поры года — вясну, лета, восень і зіму.

Атрыманыя вынікі

Агульны ўзровень псіхалагічных праблем сярод удзельнікаў аказаўся даволі высокім. 84% удзельнікаў апытання мелі прыкметы дэпрэсіўных сімптомаў, а ў 66% — прыкметы трывожнага разладу.

Больш выяўленыя сімптомы назіраліся ў маладзейшых удзельнікаў і людзей з меншым даходам. Жанчыны ў сярэднім таксама паведамлялі пра больш сур’ёзныя сімптомы, чым мужчыны.

Што тычыцца сувязі паміж парой года, у якую нарадзіўся чалавек, і рызыкай псіхалагічных праблем, то аналіз выявіў так званы «эфект узаемадзеяння» паміж полам і сезонам нараджэння. Гэтым статыстычным тэрмінам апісваюць сітуацыю, калі ўплыў аднаго фактару на вынік залежыць ад іншага.

Так, мужчыны, якія нарадзіліся летам, у сярэднім мелі больш выяўленыя дэпрэсіўныя сімптомы, чым тыя, хто нарадзіўся ў іншыя поры года. У жанчын такой залежнасці даследчыкі не выявілі.

Пры гэтым навукоўцы пакуль не могуць упэўнена сцвярджаць, што выяўленая сувязь не была выпадковай. Статыстычны паказчык, які выкарыстоўваюць для ацэнкі надзейнасці вынікаў, склаў 0,054 — крыху вышэй за прынятую ў навуцы мяжу 0,05. Таму даследаванне хутчэй паказвае на магчымую заканамернасць, чым даказвае яе. Каб пацвердзіць сувязь, патрэбныя больш маштабныя даследаванні.

Для трывожных сімптомаў сувязі з парой года нараджэння не выявілі ні ў мужчын, ні ў жанчын.

Як гэта можна патлумачыць?

Навукоўцы мяркуюць, што прычына можа хавацца ў асаблівасцях развіцця мозгу. Існуюць даныя, што верхняя скроневая доля, якая адказвае за эмоцыі і апрацоўку знешніх сігналаў, развіваецца ў хлопчыкаў і дзяўчынак па-рознаму пад уздзеяннем сезонных фактараў навакольнага асяроддзя падчас цяжарнасці. Менавіта гэтыя біялагічныя адрозненні могуць рабіць мужчын, народжаных летам, больш уразлівымі да дэпрэсіі ў будучыні.

Нягледзячы на важнасць высноў, аўтары заклікаюць да асцярожнасці ў інтэрпрэтацыях. Па-першае, выбарка была адносна невялікай і складалася пераважна са студэнтаў. Па-другое, паколькі гэта было крос-секцыйнае даследаванне, яно фіксуе сувязь, але не даказвае прамую прычынна-выніковую залежнасць.

Каб пацвердзіць выяўленую сувязь, патрэбныя далейшыя даследаванні, якія ахопяць большую колькасць удзельнікаў і забяспечаць больш разнастайную выбарку.

Каментары1

  • Пацвярджаю
    24.08.2026
    Нічога дзіўнага, вы нарадзіліся летам у РБ

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць