Свет33

У Італіі 4‑гадовая дзяўчынка памерла ад дыфтэрыі. Яе бацькоў-антываксераў будуць судзіць, бо не зрабілі дзіцяці прышчэпку

У раёне, дзе жыла сям'я, вераць, нібыта вакцынацыя можа выклікаць аўтызм.

У Італіі абмяркоўваюць рэзанансную гісторыю. 4‑гадовая дзяўчынка Ганна Роза Барталата з Палерма памерла днямі ад дыфтэрыі. Яе не вакцынавалі, бо гэтага не хацелі рабіць бацькі-антываксеры, нягледзячы на тое, што вакцынацыя ў Італіі абавязковая. У выніку бацькі цяпер пад следствам, паведамляе LaPresse. Іх абвінавацілі ў ненаўмысным забойстве шляхам бяздзейнасці — пракуратура Палерма лічыць, што менавіта адмова ад абавязковай прышчэпкі супраць дыфтэрыі прывяла да смерці дзяўчынкі.

У сям'і выхоўваюць яшчэ чацвярых дзяцей, яны таксама не вакцынаваныя. У раёне Дзэн, дзе жыла сям'я, вераць, нібыта вакцынацыя можа выклікаць аўтызм, і па гэтай прычыне некаторыя бацькі катэгарычна адмаўляюцца рабіць абавязковую вакцынацыю сваім дзецям.

Стрыечны брат дзяўчынкі, якая памерла ад дыфтэрыі, таксама знаходзіцца ў дзіцячай бальніцы, і ў яго станоўчы тэст на дыфтэрыю.

У сацыяльных сетках з'явіўся эмацыйна допіс маці дзяўчынкі, якая памерла ад дыфтэрыі. «Я жадаю вам ніколі, чуеце, ніколі не мець справы з некампетэнтнымі дактарамі, якія недаацанілі стан маёй дачкі, калі яе некалькі разоў прывозілі ў прыёмнае аддзяленне. І ёсць паперы, якія пра гэта сведчаць, а не дурныя языкі, якія дзеля хайпу мелюць бязглуздзіцу і выносяць прысуды».

«Мы, бацькі, — кажацца ў допісе, — не блыталі дыфтэрыю з танзілітам. Прычына смерці маёй дачкі дагэтуль невядомая, бо пакуль нічога не пацверджана: гэта толькі падазрэнне на дыфтэрыю».

Каментары3

  • Санта Бэрримор
    23.08.2026
    Антиваксеры - мракобесы, от тупости которых часто страдают их дети.
  • Алекс
    24.08.2026
    Дактары, якія не змясцілі дзяўчынку ў бальніцу (?!), зараз спрабуюць пераваліць адказнасць на яе бацькоў і пасадзіць іх у турму.
    Каго-небудзь саджаюць у турму за смерць дзяцей ад "пабочак" вакцынацыі, зробленай па зацверджаных правілах? Ці толькі за смерць ад не вакцынацыі?
  • Кузя
    24.08.2026
    Алекс, от побочек умирают единицы, а от отказа в вакцинации умерли сотни тысяч. Ты вот еще живешь почему-то

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць