Вайна33

Уначы ўкраінцы ўдарылі беспілотнікамі па Краснадары

Пашкоджаны лагістычны цэнтр Ozon. Абломкі беспілотнікаў упалі на прыватны дзіцячы цэнтр, двое дзяцей загінулі.

Уначы ўкраінцы ўдарылі беспілотнікамі па Краснадары. Паводле слоў відавочцаў, было чуваць як мінімум пяць выбухаў, пішуць «Осторожно, новості».

Краснадарцы паведамляюць пра ўзгаранне ў адным з раёнаў. У горадзе таксама ўключалі сірэну. Кіраўнік Краснадара Яўген Наумаў заявіў, што ў горадзе гучыць сігнал «Увага ўсім» — адбываецца адбіццё атакі БПЛА. Жыхароў і гасцей горада просяць не выходзіць на вуліцу і знайсці надзейнае сховішча.

Жыхары горада начавалі ў калідорах і ванных пакояў.

У аэрапорце Краснадара таксама ўведзены часовыя абмежаванні. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Двое дзяцей загінулі ў выніку атакі БПЛА на Краснадар — абломкі ўпалі на прыватны дзіцячы цэнтр.

Пра гэта паведаміў губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў.

Яшчэ сямёра атрымалі раненні. Ім аказваюць медыцынскую дапамогу. У бальніцы таксама даставілі двух дарослых. Паводле слоў Кандрацьева, абломкі беспілотнікаў упалі на жылыя і будаўнічыя шматкватэрныя дамы.

Таксама быў пашкоджаны лагістычны цэнтр Ozon.

У кампаніі заявілі, што, паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Супрацоўнікі былі эвакуяваныя.

«Пачаўся буйны пажар, на месцы працуюць экстраныя службы. Праца склада спыненая», — паведамілі ў кампаніі.

У Ozon заявілі, што тавары, размешчаныя на складзе, будуць схаваныя з вітрыны маркетплейса — замовіць іх будзе немагчыма. Заказы, якія дастаўляюцца з гэтага склада, будуць адмененыя, а грошы за іх вернуць кліентам.

Каментары3

  • Янка
    24.08.2026
    Расейцы пачалі першыя. Маскалі распачалі гэту вайну. Расея напала на Ўкраіну. Яны забілі больш украінскіх дзетак. Хай цяпер ня ныюць.

    [Зрэдагавана]
  • Обломки
    24.08.2026
    пусть скажут спасибо путлеру
  • Каждый третий дом в Киеве поврежден
    24.08.2026
    Мало наверное

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць