Вайна44

Зяленскі расказаў пра канфлікт Фёдарава з Сырскім, які прывёў да звальнення міністра абароны Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі патлумачыў, што адной з прычын звальнення былога міністра абароны Міхаіла Фёдарава быў канфлікт паміж Міністэрствам абароны Украіны і ваенным камандаваннем.

Міхаіл Фёдараў. Фота: Міністэрства абароны Украіны

Паводле яго слоў, Мінабароны павінна адказваць за забеспячэнне войска, тады як правядзенне аперацый і кіраванне арміяй належыць да кампетэнцыі ваенных, піша «Суспільне».

«Не можа быць канфлікту на такім узроўні між кіраўнікамі. Ёсць тая ці іншая аперацыя на полі бою — ёй займаюцца непасрэдна ваенныя. Забеспячэннем займаецца Міністэрства абароны Украіны. Калі хтосьці заходзіць у сферу адказнасці іншага, гэта непазбежна прывядзе да канфлікту. І канфлікт адбыўся — і вельмі сур'ёзны», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, на пачатку працы Фёдарава ў Мінабароны яны дамаўляліся пра размежаванне паўнамоцтваў. Зяленскі таксама згадаў прэзентацыю канцэпцыі «міністэрства вайны», пры якой начальнік Генштаба фактычна мусіў бы падпарадкоўвацца міністру абароны. Зяленскі папрасіў адмовіцца ад такой мадэлі, аднак Фёдараў намагаўся рэалізаваць падобны падыход іншымі спосабамі. Сырскі, у сваю чаргу, «пачаў адказваць сваёй бюракратыяй на іншую бюракратыю», дадаў Зяленскі.

Падчас адной з сустрэч Фёдараў прапанаваў «сумленна звольніць абодвух». Зяленскі адказаў, што кадравыя рашэнні будуць прыняты паслядоўна, бо не лічыў магчымым адначасова змяняць і міністра абароны, і галоўнакамандуючага падчас вайны.

Зяленскі таксама заявіў, што Фёдараў і Сырскі фактычна перасталі камунікаваць напрамую і абмяркоўвалі пытанні толькі падчас сустрэч у яго кабінеце.

За два тыдні да кадравага рашэння ён прапанаваў ім сустрэцца самастойна і ўрэгуляваць супярэчнасці, аднак гэтага не адбылося.

У той жа час Зяленскі падкрэсліў, што пазітыўна ставіцца да Фёдарава і адзначыў яго вынікі ў сферы лічбавізацыі. Пасля рашэння пра змену кіраўніцтва Мінабароны прэзідэнт Украіны, паводле яго слоў, чатыры разы прапаноўваў яму розныя варыянты далейшай працы.

«Я прапанаваў яму 4 разы розныя фарматы далейшай працы ў камандзе на нашу дзяржаву. Звычайна я не сустракаюся з людзьмі 4 разы, каб ім прапанаваць працу. (…) Міхаіл адмовіўся ад усіх 4 прапаноў. Ну што ж, гэта яго выбар», — сказаў Зяленскі.

Міхаіла Фёдарава знялі з пасады міністра абароны Украіны 15 ліпеня.

Каментары4

  • Янка
    23.08.2026
    aaa, хутчэй як дасведчаны і запатрабаваны менэджэр-тэхнакрат ён лічыць бессэнсоўным марнаваць свой час на працу ў пясок. То бок калі ёсць стратэгічная задача падвышэння эфектыўнасці ўзбраенняў - то ён распрацоўвае шлях яе вырашэння з улікам рэсурсных абмежаванняў. Калі ж да іх непублічна дадаюцца патрабаванні ўліку інтарэсаў набліжаных да ўлады груповак, якія супярэчаць выкананню стратэгічнай задачы, то працэс альбо ператвараецца ў сімуляцыю, альбо менеджэр сыходзіць.
  • Леска 0,7 і блесна
    23.08.2026
    Янка, гэта вашыя тыктокам навязаныя ілюзіі пра асобу чалавека.
    Вам хочацца бачыць цуда цудоўнае і вось яно! Паліттэхналогіі гэтак і працуюць, асабліва з неакрэпшымі маладымі умамі. Ну і як жа, пакрыўджана-звльненага абараняць гэта ж святая справа!
  • Джордж
    24.08.2026
    Мясніка Сырскага даўно трэба было звольніць

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча9

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі паказалі бівень маманта з самым старажытным арнаментам у Беларусі

Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу49

Беларусы з дыпламатычнымі пашпартамі фігуруюць у гучнай крымінальнай справе ў Турцыі1

Вы не пазнаеце раёна плошчы Перамогі. Там з'явіцца пешаходная вуліца і незвычайны трамвай9

Уводзяць нарматыў беларускіх тавараў у крамах5

Пяскоў: Украіна і далей будзе адчуваць адказы Расіі на ўдары па складах Ozon і іншай інфраструктуры6

Былая ўдзельніца Pussy Riot расказала, што яе пад пагрозай зняволення завербавала ФСБ. З яе дапамогай хацелі забіць выдаўца «Медыязоны»9

«Якое ж марнаванне грошай». У Лідзе будуюць першы падземны пераход, які нікому не патрэбны7

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча9

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць