Грамадства2525

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску

Аляксандр Лукашэнка 12 мая правёў сустрэчу з міністрам абароны Віктарам Хрэніным, галоўнай тэмай якой сталі кадравыя пытанні ў войску і вынікі нядаўняй праверкі баявой гатоўнасці арміі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка і Віктар Хрэнін. Фота: БелТА

Лукашэнка адзначыў, што эфектыўнасць службы шмат у чым залежыць ад канкрэтных людзей на кіраўнічых пасадах. На яго думку, калі на месцы знаходзіцца «правільны чалавек», сітуацыя ў падраздзяленні будзе нармальнай, а калі не — могуць узнікнуць праблемы. У сувязі з гэтым ён даручыў міністру абароны прааналізаваць склад камандных кадраў і падрыхтаваць прапановы.

Таксама абмяркоўвалі вынікі маштабнай праверкі Узброеных сіл. 

«Вы там разбіраліся: дзесьці прынцыпова, а дзесьці так… Я чакаў, калі вы самі там разберацеся ў добрых рэчах і недахопах (іх заўсёды хапае). Але мы асабліва і не хавалі тыя недахопы, якія бываюць у арміі. Я вырашыў, што нам хаваць гэтыя недахопы не трэба, але і напаказ мы іх асабліва не выстаўлялі», — заявіў Лукашэнка, адзначыўшы, што нібыта «мы гэта больш адкрыта рабілі, чым кіраўніцтва іншых краін».

Таксама ён сказаў, што Беларусь застаецца мірнай краінай, але армія павінна быць гатовая да любых сцэнарыяў:

«Далей, як я абяцаў, мы кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны. Дай бог, каб яе ўдалося пазбегнуць».

Віктар Хрэнін пасля сустрэчы паведаміў, што праверкі паказалі ў цэлым добрую гатоўнасць асабовага складу, а канчатковыя кадравыя рашэнні будзе прымаць Лукашэнка на падставе прапаноў вайсковага ведамства.

Каментары25

  • Калі ты маеш мяжу з драпежнай Маскоўскай імперыяй, ты мусіш быць гатовы да вайны 24/7
    12.05.2026
    "Лукашэнка адзначыў, што эфектыўнасць службы шмат у чым залежыць ад канкрэтных людзей на кіраўнічых пасадах. На яго думку, калі на месцы знаходзіцца «правільны чалавек», сітуацыя ў падраздзяленні будзе нармальнай, а калі не — могуць узнікнуць праблемы. У сувязі з гэтым ён даручыў міністру абароны прааналізаваць склад камандных кадраў і падрыхтаваць прапановы." Лука мае рацыю на 100%, a ружовыя поні павінны вывучыць лекцыю ад апошняга еўрапейскага дыктатара (які трымаў краіну адным кавалкам 33 гады). Калі ты маеш мяжу з драпежнай 🇷🇺 Маскоўскай імперыяй, ты мусіш быць гатовы да вайны 24/7
  • Итого
    12.05.2026
    Хрен редьки не слаще!
  • Где карта
    12.05.2026
    Карту Валет Шкловский привёз откуда нападение готовилось???!!!

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць