Свет88

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў

Менавіта гэтыя патрабаванні Тэгеран накіраваў Вашынгтону ў адказ на амерыканскі план з 14 пунктаў.

Фота: Majid Saeedi / Getty Images

Іран не будзе ўступаць у другі раўнд перамоў з ЗША без выканання імі «пяці ўмоў умацавання даверу». Пра гэта піша іранскае дзяржаўнае агенцтва Fars.

Паводле інфармацыі крыніцы агенцтва, менавіта гэтыя патрабаванні Тэгеран накіраваў Вашынгтону ў адказ на амерыканскі план з 14 пунктаў.

Сярод умоў: спыненне вайны на ўсіх франтах, зняцце санкцый, разблакаванне замарожаных іранскіх сродкаў, кампенсацыя шкоды, нанесенай вайной, а таксама прызнанне суверэнітэту Ірана над Армузскім пралівам.

Выкананне гэтых патрабаванняў неабходнае для стварэння «мінімальнага ўзроўню даверу» паміж бакамі, паведаміла крыніца дзяржаўнага агенцтва.

Каментары8

  • Indrid Cold
    13.05.2026
    Мяч на баку ЗША зараз - бо на пачатку ліпеня пачнуцца праблемы з палівам у штатах. А калі вы ведайце геаграфію штатаў, адсутнасць паліва - гэта катастрофа, бо без паліва будзе вельмі цяжка нават па амерыканскіх гарадах на захадзе перамяшчацца.
    Трампу трэба хуценька перамагаць Іран, альбо вялікая дэпрэсія пакажацца жартам.
  • Вольнік
    13.05.2026
    Не будзе праблем з палівам у ЗША. Бо побач Канада і сваіх буравін хопіць
  • Жвір
    13.05.2026
    Два апошніх пункты загадзя невыканальныя, і прысутнічаюць дзеля зьдзеку, адсылка на 3 літары дыпляматычнай мовай. Пагадзіцца іх выканаць, як падпісаць акт капітуляцыі.
    Па завяршэнні візыту ў Пекін Трамп будзе вымушаны лячыць барадачам мазгаўню, тэрапія будзе цяжкай для ўсяго рэгіёну ды за яго межамі і запатрабуе часу.

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць