Грамадства22

З 1 ліпеня будуць новыя патрабаванні да арэнднага жылля

У Беларусі з 1 ліпеня пачнуць дзейнічаць новыя патрабаванні да тыпавых спажывецкіх якасцяў жылля. Змены тычацца найперш арэнднага жылля і павінны павысіць яго камфортнасць для жыхароў, паведамляе тэлеканал СТБ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле новых правіл, у кожнай новай арэнднай кватэры абавязкова павінны быць мэбля і базавая бытавая тэхніка. У пералік уваходзяць халадзільнік з маразільнай камерай, пральная машына і мікрахвалевая печ. Пры гэтым тэхніка павінна быць беларускай вытворчасці.

Таксама новыя нормы закранаюць аздабленне кватэр. Ванныя пакоі і туалеты павінны быць цалкам абкладзеныя пліткай. У жылых пакоях прадугледжваецца кладка ламінату або паркетнай дошкі, а сцены павінны быць або пафарбаваныя, або абклееныя шпалерамі.

Асобна ў дакуменце прапісалі і максімальны кошт тэхнікі:

  • халадзільнік — не даражэйшы за 30 базавых велічынь;
  • пральная машына — да 25 базавых;
  • мікрахвалевая печ — да 9 базавых велічынь.

У Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва адзначаюць, што галоўная мэта новаўвядзенняў — зрабіць арэнднае жыллё больш зручным для жыцця, каб людзі маглі адразу заязджаць у кватэру пасля атрымання ключоў.

Акрамя таго, улады разлічваюць, што новыя патрабаванні падтрымаюць беларускіх вытворцаў мэблі, бытавой тэхнікі і будаўнічых матэрыялаў.

Каментары2

  • .
    13.05.2026
    Абы карнікам у пачатку службы было камфортна (яны асноўная частка жыхар т.зв. сацыяльнага, зараз арэнднага жылля).
  • Ёсік
    13.05.2026
    А чаму нічога пра прасьціны, коўдры, рондалі, патэльні, відэльцы з лыжкамі, ды талеркі з кубачкам, таксама ўсё беларускае. Шчэ мужчынам пінжакі аднолькавыя, жанчынам спадніцы. Можна таксама зачосы першым ды начосы другім. Хутка ўсе будзем насіць цяльняшкі і хадзіць шыхтам.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць