Грамадства55

Нечакана памёр гомельскі прапагандыст Міхаіл Цішкевіч

Яму было 63 гады. Апошнія ідэалагічныя ток-шоу з яго ўдзелам выйшлі напрыканцы мінулага месяца.

Міхаіл Цішкевіч займаў пасаду загадчыка кафедры паліталогіі і сацыялогіі ГДУ імя Ф. Скарыны.

Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Цішкевіч асвоіў новую для сябе ролю тэлепрапагандыста на пачатку 2022 года. З таго часу з яго ўдзелам выйшлі сотні перадач на рэгіянальным тэлебачанні, дзе сацыёлаг агучваў тэзісы ідэалогіі, сфармуляваныя мінскімі прапагандыстамі. Цішкевіч ахвотна каментаваў пытанні, у якіх не меў прафесійнай кампетэнцыі. Апошняе відэа з ім, якое знайшоў «Флагшток», прысвечана палітыцы Літвы — Цішкевіч кажа, што рашэнне па закрыцці мяжы Літва прыняла пад ціскам ЕС. 

Тэлерадыёкампанія «Гомель», дзе выступаў Цішкевіч на сваёй старонцы піша, што Цішкевіч быў «пастаянным спікерам дыялогавых пляцовак і тэлевізійных праектаў». «На працягу трох гадоў з'яўляўся пастаянным сувядучым праграмы «Наш час» тэлерадыёкампаніі «Гомель». Пры гэтым ён не толькі валодаў глыбокімі ведамі і грамадзянскай пазіцыяй, але і заўсёды з увагай і павагай ставіўся да людзей. Яго заўчасны і нечаканы скон — незаменная страта для калег, студэнтаў і ўсіх, хто яго ведаў», — піша тэлерадыёкампанія.

Пра прычыны гэтай заўчаснай і нечаканай смерці не паведамляецца. 

Каментары5

  • карма
    07.12.2025
    Не ждали? А я здесь, никуда не сбежала.
  • Інга
    07.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Бондарева
    07.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць