Эканоміка88

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі

У Фаніпаля ідзе будаўніцтва завода «Бровар «Саюз», які стане першай у краіне вытворчасцю прэміяльных дыстылятаў поўнага цыкла. Запуск намечаны на 2026 год. Гэты праект, лічаць яго аўтары, можа зрабіць горад адным з цэнтраў прамысловага турызму, піша fanipol.by. 

Праект рэалізуе ЗАТ «ДГ-Цэнтр», якое таксама развівае ў раёне вытворчасць чорнай ікры і будуе жылыя шматпавярховыя дамы.

«У гэтай вытворчасці вельмі высокі патэнцыял прамысловага турызму. І ў нашых планах злучыць два прадпрыемствы: вытворчасць чорнай ікры і вінакурню «Саюз», — кажа дырэктар кампаніі Уладзімір Даўгяла.

Галоўная асаблівасць фаніпальскай вытворчасці — класічная шатландская тэхналогія з выкарыстаннем медных аламбікаў. Такое абсталяванне ўнікальнае для Беларусі. Яно дазволіць вырабляць асаблівыя спірты, якія пасля вытрымкі ў дубовых бочках стануць асновай для віскі і іншых напояў.

«Тыя спірты, якія вырабляюць медныя кубы аламбікі, па сваіх фізіка-хімічных уласцівасцях адрозніваюцца ад усіх іншых спіртоў, якія выкарыстоўваюцца на нашых айчынных прадпрыемствах, таму мы не будзем нікому канкурэнтамі», — растлумачыў Уладзімір Даўгяла.

Плануецца, што завод будзе выпускаць збожжавыя і соладавыя дыстыляты для віскі, а таксама эксперыментаваць з вытворчасцю джынаў. 

Каментары8

  • Барадзед
    04.12.2025
    Пополнение на полке с хорошим, дешёвым белорусским коньяком. Надо запретить в магазинах мерзавчики, маленькие бутылочки водки, на которые алкоголик всегда может наскрести несколько рублей и выпить эту чекушечку в одиночку, быстро спиваясь до смерти. Пусть ликер "Шеридан" продают.
  • дзядок
    04.12.2025
    Назва вінакурні - "Саюз" - ні да печы ні да рэчы.
  • Янка
    04.12.2025
    Барадзед, вялічэзнае спажыванне моцнага алкаголю - гэта перш за ўсё сымптом адчування насельніцтвам адсутнасці сацыяльных перспектыў. У Беларусі да гэтага дадаецца вельмі дарагое вінаграднае віно (тый шмурдзяк, які бадзяжаць з незразумелага вінаматэрыялу беларускія вытворцы ў розных мядвежых кутках, лічыць віном вельмі цяжка).
    Напрыклад у Нямеччыні у танных гандлёвых сетках кшталту Netto альбо Kaufland прысутнічае разнастайны моцны алкаголь у бутэльках рознага памеру, але незаўважна, каб яго надта актыўна куплялі. Але ж попыт на віно і піва адносна стабільны.

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні21

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

БЧ: Польскія цягнікі не вытрымалі вялікіх маразоў. Але магчыма гэта няпраўда6

На Сашу Філіпенку завялі крыміналку за расповед пра ўласную творчасць1

Украіна заяўляе, што ўдарыла «Фламінга» па палігоне, адкуль Расія запускае «Арэшнік». Які вынік?6

На беларускіх аўтамагістралях паставяць чырвона-зялёную лазерную сістэму апавяшчэння

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве праз дробны штраф чатырохгадовай даўніны34

На «Белсаце» запусцілі шоу доўгіх гутарак з Глафірай Жук12

У Беларусі распрацавалі новы ўдарны беспілотнік

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты1

У Фінскім заліве ўзарвалася грузавое судна, якое ішло ў Санкт-Пецярбург6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні21

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць