Грамадства11

Беларусам спрасцілі наведванне памежнай зоны

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале афіцыйна апублікаваны закон ад 2 лютага 2026 года № 130‑З «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі». Сярод іншага дакумент спрашчае наведванне памежнай зоны, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Законам пашыраны пералік дакументаў, якія даюць права беларускім грамадзянам знаходзіцца ў памежнай зоне. У пералік, акрамя пашпарта і вайсковага білета, дадаткова ўключаныя пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда, студэнцкі білет і білет навучэнца.

Прадугледжваецца магчымасць транзітнага руху да месца жыхарства (знаходжання) у памежнай паласе фізічных асоб без неабходнасці атрымання імі адпаведных пропускаў. Таксама выключаецца патрабаванне аб праверцы наяўнасці адпаведных пропускаў пры продажы праязных дакументаў для праезду ў транспартных сродках, якія ідуць па маршрутах рэгулярных зносін у населеныя пункты, размешчаныя ў межах пагранічнай зоны або пагранічнай паласы.

Акрамя таго, выключаецца неабходнасць атрымання дазволу органаў пагранічнай службы на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ва ўнутраных водах Беларусі (водах рэк, азёр і іншых паверхневых водных аб’ектаў, берагі якіх цалкам належаць Рэспубліцы Беларусь) у межах пагранічнай зоны. 

Каментары1

  • Добра
    05.02.2026
    Трошачкі ўраўнялі грамадзян з мігрантамі. Тым наогул і без дакументаў знаходціцца. Мець сякеры, рубіць дрэвы, нават вогнішча рабіць і не трымацца дарог

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon5

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

15 тысяч еўра на лячэнне Юрася Юркевіча сабралі за два дні2

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі8

Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны7

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў18

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс1

Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі24

У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым1

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon5

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць