У Мінску п'яны кіроўца збіў пешахода, а яго нецвярозы пасажыр хацеў з'ехаць з месца ДТЗ на тым жа аўто
Сёння раніцай 23‑гадовы кіроўца аўтамабіля Opel, рухаючыся па гасцявой стаянцы будынка №3 па вуліцы Гашкевіча, здзейсніў наезд на 26‑гадовага мужчыну, які ішоў па ходніках

Пешахода даставілі ў бальніцу для абследавання.
Пасля ДТЗ кіроўца застаўся на месцы здарэння, а яго 24‑гадовы пасажыр перасеў за руль і працягнуў рух па стаянцы, пасля чаго быў спынены супрацоўнікам патрульна-паставой службы.
Супрацоўнікі аддзела ДАІ Ленінскага РУУС Мінска, якія прыбылі на месца здарэння, вінаватага ДТЗ і яго пасажыра накіравалі на медыцынскі агляд, які выявіў наяўнасць у арганізмах у кожнага з іх каля двух праміле алкаголю.
Высветлілася, што пасажыр ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы. Парушальнікі дастаўленыя ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў, аўтамабіль — на ахоўную стаянку.
Каментары