Свет11

Трамп запусціў сайт свайго імя са зніжкамі на лекі

Прэзідэнт ЗША абвясціў пра запуск урадавага сайта пад назвай TrumpRx, дзякуючы якому амерыканцы змогуць набываць лекі па больш даступных цэнах.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Лекі непасрэдна на сайце прадавацца не будуць, аднак карыстальнікі змогуць знайсці там рэцэптурныя прэпараты і даведацца, колькі можна зэканоміць пры іх набыцці.

Каб купіць лекі менавіта такой цаной, неабходна спампаваць купон і прад’явіць яго ў адной з аптэк-партнёраў. Як альтэрнатыва, партал таксама паказвае магчымасць набыць патрэбны прэпарат непасрэдна ў вытворцы, піша Deutsche Welle.

На момант запуску сайта на ім было прадстаўлена каля 40 медыкаментаў, у тым ліку прэпараты для пахудзення. Аднак журналісты не ўпэўненыя, што спажыўцы сапраўды змогуць атрымаць настолькі значныя зніжкі, якія абяцае Дональд Трамп. Тым часам шэраг фармацэўтычных канцэрнаў ЗША ўжо пагадзіліся прапаноўваць сваю прадукцыю праз сайт TrumpRx са зніжкай.

ЗША лічацца адным з самых дарагіх рынкаў збыту лекаў. У краінах Еўропы і Азіі рэгуляванне рынку, як правіла, больш жорсткае, і існуюць дамоўленасці пра максімальныя цэны.

У ЗША ўжо даўно вядзецца дыскусія пра высокі кошт жыцця. Пры гэтым цэны лекаў — толькі адзін з аспектаў гэтай праблемы. На гэтым фоне Трампа нярэдка крытыкуюць за тое, што ён занадта шмат увагі надае знешняй палітыцы і недастаткова — унутраным праблемам амерыканцаў.

Каментары1

  • Отец Засандалин
    06.02.2026
    Их нравы.

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць