Грамадства55

Ці праўда, што за кветнікі каля пад'езда цяпер будуць штрафаваць?

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла абверг чуткі пра тое, што ў Беларусі нібыта забаранілі рабіць кветнікі каля шматкватэрных дамоў. Па яго словах, такая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Наадварот, як сцвярджае міністр, улады падтрымліваюць людзей, якія самастойна ўпрыгожваюць дваровыя тэрыторыі. Адзначаецца, што ўжо каля 7—8 тысяч двароў былі ўпарадкаваныя менавіта намаганнямі жыхароў.

Ніякіх штрафаў за стварэнне кветнікаў не прадугледжана, бо гэта лічыцца станоўчай ініцыятывай, якая робіць двор больш утульным і прыгожым.

Разам з тым ёсць пэўныя правілы, якіх трэба прытрымлівацца. Каб афіцыйна зрабіць кветнік, рэкамендуецца звярнуцца ў мясцовую службу ЖКГ і ўзгадніць свае планы, лепш нават з прыкладнай схемай пасадак. Гэта неабходна для бяспекі, бо пад зямлёй могуць праходзіць інжынерныя камунікацыі, і спецыялісты павінны праверыць гэта перад пачаткам работ.

Таксама варта памятаць, што даглядаць расліны павінны самі жыхары, якія іх пасадзілі. Акрамя таго, забараняецца выкарыстоўваць у кветніках самаробныя дэкарацыі, напрыклад, з аўтамабільных шын або пластыкавых бутэлек, а таксама высаджваць інвазійныя расліны і агародніну.

Каментары5

  • Есць нюанс
    30.05.2026
    Але ні ў якім разе нельга спалучаць белыя і чырвоныя кветкі
  • имя
    31.05.2026
    Есць нюанс, И смех, и грех. В одной из деревень нашего района на перекрестке стоял украшенный крест с бело-красными ленточками, люди украсили "без задней мысли", чуть ли не экстремизм приписали, изменили украшения оперативно. Даже это в лукашенковской Беларуси преследуемо...Творится такой абсурд,что волосы дыбом. Из лексикона работников культуры на мероприятиях и спектаклях запретили употреблять слово "шляхта" еще несколько лет назад, список можно продолжать, толку от этого...
  • /
    31.05.2026
    Скоро чтобы дворником или техническим работником устроиться, надо будет через полиграф. А за кого ты голосовал в 2020?

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць