Грамадства44

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць

Па словах кіраўніка асацыяцыі перавозчыкаў Linava Эрландаса Мікенаса, нават праз больш як два месяцы пасля таго, як беларускія ўлады дазволілі затрыманым на тэрыторыі Беларусі літоўскім фурам вярнуцца на радзіму, частка сродкаў транспарту — каля 200 штук, — усё яшчэ застаецца ў краіне, піша LRT.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Па словах Эрландаса Мікенаса, у Беларусі засталося не больш за 200 транспартных сродкаў, уключаючы як самі цягачы, так і паўпрычэпы. Аднак вялікая верагоднасць, што гэтыя грузавікі ўжо не вернуцца ў Літву.

Гэта звязана з тым, што іх вяртанне эканамічна нявыгаднае: плата за захоўванне вельмі высокая і ў некаторых выпадках перавышае кошт самога транспарту. Напрыклад, за адзін аўтапоезд трэба заплаціць каля 6 тысяч еўра. Таму некаторыя кампаніі адмаўляюцца ад сваіх машын, а іншыя яшчэ спрабуюць сабраць грошы, каб іх вярнуць.

Дадатковыя цяжкасці ўзнікаюць з-за санкцый: каб забраць транспарт, трэба зрабіць плацяжы беларускай кампаніі, якая знаходзіцца пад еўрапейскімі абмежаваннямі, і гэта можа лічыцца парушэннем санкцый.

Прадстаўнік літоўскай службы аховы мяжы паведаміў, што з канца сакавіка, калі з’явілася магчымасць вяртання, у Літву ўжо вярнулася да тысячы грузавікоў. Дакладную колькасць цяпер не вызначаюць, бо ў апошні час яны вярталіся вельмі павольна — усяго па некалькі машын у дзень.

Праблема з фурамі ўзнікла пасля таго, як у адказ на пастаянны запуск з Беларусі ў Літву кантрабандных паветраных шароў, якія перашкаджалі працы віленскага аэрапорта, літоўскія ўлады часова закрылі мяжу. Тады беларускі бок забараніў літоўскім грузавікам рухацца па сваёй тэрыторыі і прымусіў іх стаяць на спецыяльных стаянках, за якія цяпер патрабуецца аплата. Прытым не змяніў сваю пазіцыю нават даволі працяглы час пасля таго, як мяжа была адкрытая.

Што да цяперашняй сітуацыі на мяжы, то пункты пропуску працуюць нармальна і без перагрузкі. Праз іх штодня праязджае пэўная колькасць грузавікоў, але агульны паток зменшыўся. Чэргі значна скараціліся: калі раней кіроўцы маглі чакаць суткамі, то цяпер чаканне звычайна займае толькі некалькі гадзін, а часам чэргаў няма ўвогуле.

Перавозчыкі адзначаюць, што ўвогуле грузавыя патокі паміж Літвой і Беларуссю цяпер мінімальныя, бо значная частка перавозак перайшла на маршруты праз Польшчу.

Каментары4

  • Это называется
    30.05.2026
    Контрибуция!)
  • Алкаш
    30.05.2026
    Хорошая наука жадным и тупым, которые хотят сотрудничать с колхозной шляхтой.
  • [Рэд. Выдалена]shenko
    30.05.2026
    Усё, каб бульбефюрэр павялічыў гэтыя замежныя рэзервы. Відавочна, золата і долараў USD недастаткова.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць