Грамадства2828

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам

Цяпер Данііл Саннікаў паступіў на першы курс Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Ён стаў адным з шасці апытаных выданнем «Новая газета. Европа» школьнікаў з Расіі і Беларусі, якія вучыліся ў эміграцыі. Вось што ён расказаў пра сваю вучобу.

Сталіца Чарнагорыі Падгорыца. Фота: pelago.com

Я з Беларусі. Мае бацькі эмігравалі яшчэ да вайны з Украінай, а я заставаўся там з бабуляй і дзядулем і спадзяваўся скончыць школу. Але… свабод станавілася ўсё менш, у 2022‑м закрыліся практычна ўсе прыватныя школы — гэтыя так званыя бастыёны вальнадумства, у тым ліку і тая, дзе вучыўся я. Засталося толькі некалькі прыватных, набліжаных да ўлады, ну і дзяржшколы з велізарнай колькасцю прапаганды. Гэта стала апошняй кропляй, і бацькі пачалі шукаць мне варыянты для працягу навучання за мяжой.

Спачатку планавалася, што я пайду ў школу ў Варшаве, дзе яны жылі. Але там нам падалася неспакойнай сітуацыя, звязаная з шавінізмам. І мы знайшлі школу ў Чарнагорыі, арыентаваную на рускамоўных эмігрантаў, у першую чаргу тых, хто ўцёк ад рэпрэсій.

Напрыклад, у маім класе з 35 чалавек 30 — гэта тыя, хто з'ехаў па палітычных прычынах.

З першага па дзявяты клас у школе быў такі мікс з расійскай і чарнагорскай праграмы, а з дзясятага класа пачынаўся міжнародны бакалаўрыят (IB). Гэта вельмі моцная двухгадовая праграма, фактычна на сутыку школы і ўніверсітэта. Я акурат скончыў дзевяць класаў у Беларусі, і вырашылі спрабаваць сілы на IB-праграме.

Для паступлення патрабавалася здаць матэматыку і англійскую мову. Паколькі ўсё навучанне вядзецца на ёй, узровень мовы павінен быць на ўзроўні B1-B2, а сам экзамен складаецца з чытання, аўдзіравання і сумоўя. Увогуле, з аднаго боку, даволі складаныя экзамены, з другога — калі бачаць тваё імкненне, то могуць узяць нават пры нізкіх балах. З адным хлопчыкам так і было, ён праваліў аўдзіраванне, але яму сказалі, што калі падцягне яго за лета, то возьмуць.

Ад усіх вядомых мне беларускіх гэтая школа адрознівалася прыкладна ўсім.

Замест урокаў пары, ты сам складаеш сабе расклад. Усе прадметы сабраныя па групах: матэматыка, мовы, мастацтва — усяго шэсць груп, і ты выбіраеш з кожнай па адным абавязковым прадмеце. Па кожным трэба пісаць вялікія працы, а-ля навуковыя. Пры гэтым падыход зусім іншы, чым я звык у Беларусі. Напрыклад, па літаратуры як мы звыклі: вучаць прыводзіць тэзіс і падмацоўваць цытатай з тэксту. А ў IB-праграме, наадварот, вучаць браць цытату і выводзіць з яе тэзіс. Гэта патрабуе больш глыбокага ўзроўню аналізу і бліжэй да ўніверсітэцкага фармату.

Ды і ў цэлым увесь падыход як ва ўніверсітэце. Тут за табой ніхто не бегае, не нагадвае пра тэрміны здачы работ, калі ты нешта заваліў — гэта твая праблема.

Уся гэтая сур'ёзная праграма накладалася на балканскі каларыт і культуру «палака» (ад сербскага слова «polako», даслоўна «паціху». — Заўв. рэд.) з яе расслабленым асяроддзем. Пасля беларускай школы было вельмі нязвыкла, што няма напружання ні ў навучанні, ні ў зносінах. Усе ў прынцыпе не парацца, а жывуць жыццё. Праз гэта мне спачатку было вельмі складана ўпісацца.

Даволі складана ўсур'ёз вучыцца, калі ў верасні +30 і ўсе вакол расслабленыя. Праўда, такая атмасфера і ўзровень стрэсу зніжала.

У школе было такое эмігранцкае асяроддзе, дзе нібыта ўсе з падобнымі лёсамі, але адначасова гэта разнастайны кактэйль. Хтосьці — з Новасібірска, хтосьці — з Масквы, былі з Сочы, з Мінска некалькі чалавек. Усё гэта дзіўна адчувалася.

І хоць хлопцы і дзяўчаты сабраліся добрыя, першыя паўгода сваёй вучобы я практычна ні з кім не камунікаваў. Я па натуры сарамлівы, цяжка сыходжуся з людзьмі, плюс стрэс ад пераезду. Так што некалькі месяцаў усё маё жыццё было проста дом — школа — дом.

Але наша праграма прадугледжвала, што мы не толькі вучымся, але і ўдзельнічаем у валанцёрскіх і творчых праектах, гэты сэрвіс так і называўся: CAS — creativity, activity, service. І хочаш не хочаш, а ты павінен набраць па 50 гадзін творчых заняткаў, актыўных і валанцёрскіх. Так што спачатку я паўдзельнічаў у спектаклі «Аліса ў Краіне цудаў». Потым з сябрам-беларусам вырашылі арганізаваць канцэрт беларускай музыкі, сабралі песні ад XIX стагоддзя да нашых дзён. Самі гралі на музычных інструментах і спявалі, паклікалі яшчэ дзяцей. Некаторыя з іх дзякуючы ўдзелу ў канцэрце крыху вывучылі беларускую мову.

Прыйшло шмат людзей, усе пазітыўна ўспрынялі нашу ідэю. Мы сабралі неблагую суму за канцэрт, якую перадалі беларускім палітвязням.

А я нарэшце змог пераадолець бар'ер — культурны, моўны — і завесці сяброў.

Зараз я вучуся на першым курсе Карлавага ўніверсітэта ў Празе на сацыяльным кірунку — філасофія, сацыялогія. Наколькі ведаю, усе аднакласнікі паступілі ў еўрапейскія ўніверсітэты. Па сабе скажу, што гэта не было складана: пасля нашай чарнагорскай гімназіі ўніверсітэт здаецца лёгкай прагулкай.

Каментары28

  • Польша для поляков
    07.06.2026
    Многие украинцы после войны выбирают Словакию вместо Польши (страна тоже граничит с Украиной). Как-то поспокойней, нету вот этого всего с чем можно столкнуться в Польше.
  • Сын Санникова
    07.06.2026
    Какого Санникова? Того, что в фильме "Земля Санникова"? ;) Если белорусского политика 72-летнего Санникова, то у него вряд ли сын студент 1-ого курса
  • Найперш не галасі!
    07.06.2026
    "змог завесці сяброў".
    Не напісана куды ён завёў сяброў.

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць