Здарэнні11

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма

Ашуканцы намацалі чарговую схему, якая працуе амаль бездакорна, бо б'е па зразумелым жаданні чалавека атрымаць больш.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

У махляроў цяпер новая замануха для пенсіянераў, паведамляюць брэсцкія міліцыянты. Спачатку пажылому чалавеку тэлефануе ветлівы голас, які прадстаўляецца сацыяльным работнікам ці супрацоўнікам пенсійнага фонду.

Незнаёмец агарошвае прыемнай навіной: вам належыць пераразлік выплат, дзяржава гатовая дакінуць грошай. Разлік ідэальны, бо хто адмовіцца ад прыбаўкі да пенсіі? І чалавек гатовы выканаць інструкцыю.

На гэтай хвалі махляры лёгка выманьваюць пашпартныя даныя або коды, якія прыходзяць чалавеку ў паведамленні на тэлефон.

Далей — стандартная схема. Тэлефануе нібыта праваахоўнік. Ён шакуе навіной, што злачынцы проста цяпер завалодалі асабістымі данымі пенсіянера і вось-вось скрадуць усё да капейкі. На чалавека пачынаюць ціснуць, уводзяць у стрэс і не даюць хвіліны, каб перавесці дух. Каб «выратаваць» свае кроўныя, пенсіянер бяжыць да банкамата і пераводзіць увесь ашчадак на «бяспечны рахунак» альбо проста выносіць пакунак з грашыма кур'еру.

Міліцыя раіць яшчэ раз нагадаць бацькам, бабулям і дзядулям. Калі размова заходзіць пра грошы або коды з смс — трэба проста кідаць слухаўку.

Каментары1

  • наадварот
    08.06.2026
    Пагадзіцца амаль немажліва. Ну калі IQ не двухзначны канешне

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць