Здарэнні

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Грамадзянін Беларусі Аляксандр Эмшанаў прыдумаў арыгінальную, але крымінальную схему заробку ў літоўскім курортным горадзе. Ён падрабіў паперы, каб стаць кіраўніком мясцовага таварыства ўласнікаў жылля і атрымаць доступ да назапашаных грошай жыхароў шматкватэрнага дома, піша LRT.

Авантура пачалася ў красавіку мінулага года. Мужчына вырашыў захапіць уладу ў адным з дамоў у Друскеніках. Пры гэтым, як сцвярджаецца, уласнікі кватэр яго на пасаду не выбіралі. Беларус сфальсіфікаваў усе неабходныя дакументы, і гэтых фальшывак хапіла, каб дзяржаўныя органы афіцыйна зарэгістравалі яго старшынёй таварыства.

Стаўшы кіраўніком, Эмшанаў атрымаў права дзейнічаць ад імя жыхароў. Рэальнай мэтай яго былі чужыя грошы, да такой высновы прыйшоў суд. Адразу пасля «прызначэння» беларус звярнуўся ў кампанію, якая кіруе домам, з патрабаваннем пералічыць на банкаўскі рахунак таварыства 11 509 еўра назапашаных жыхарамі сродкаў.

Алітускі ўчастковы суд прызнаў беларуса вінаватым і прысудзіў яго да аднаго года абмежавання волі. Эмшанаў паспрабаваў абскардзіць гэтае рашэнне, аднак Апеляцыйны суд Каўнаскага акругі адхіліў яго скаргу. Прысуд набыў законную сілу, хоць у беларуса яшчэ застаецца права на касацыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя9

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў павялічыліся цэны на паліва2

Тры новыя гатэлі, старажытны бровар і пешаходнае кола. Што новага з'явіцца ў Гродне2

Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Аргенціны

NASA паспяхова запусціла касмічны тэлескоп Roman, які можа адкрыць новую эру ў даследаванні Сусвету4

У Докшыцкім раёне ў аварыі адзін чалавек загінуў, а чацвёра пацярпелі1

Буйная расійская сетка медыцынскіх лабараторый адкрые першую клініку ў Беларусі2

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны1

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка6

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя9

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць