Грамадства5757

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»

Блогерка Вольга Такарчук расказала, як Сяргей Ціханоўскі ўспрыняў яе крытыку і чаму, на яе думку, ён знік з інфапрасторы.

Вольга Такарчук і Сяргей Ціханоўскі. Фота: Olya_Takarchuk / YouTube, «Наша ніва»

У ліпені мінулага года блогерка Вольга Такарчук выступіла з рэзкай крытыкай Сяргея Ціханоўскага, які, на яе думку, за некалькі тыдняў пасля вызвалення зрабіў шэраг памылак.

У інтэрв'ю праграме «Мне толькі спытаць» на «Белсаце» Вольга Такарчук шчыра прызналася Глафіры Жук, што ёй было страшна наважыцца на такі крок, бо яна не ведала, якой будзе рэакцыя гледачоў.

«Калі я гэта выпусціла, памятаю, я ішла да псіхолага, у мяне проста дрыжалі рукі, ногі. Я прыйшла да яе, сяджу, кажу: «Мне так страшна, я пру супраць такога вядомага чалавека, якога чакалі, за якога перажывалі, які столькі прайшоў. [Але] я не згодная з яго словамі, палітыкай», — расказвае блогерка.

Але, як яна адзначае, зваротная рэакцыя аказалася станоўчай:

«Я знайшла проста сотні тысяч «дзякуй», лайкаў, усе сталі данаціць, дапамагаць, падтрымліваць, тэлефанаваць, пісаць. З Амерыкі, адусюль, дзе толькі ёсць людзі. Мне здаецца, мне напісалі ўсе наогул, каго я толькі ведала і не ведала».

На думку Такарчук, такая рэакцыя сведчыць пра тое, што яе меркаванне многія падзялялі, але баяліся выказаць:

«Я зразумела, што людзям гэта таксама балела. Іх гэта зачапіла, але проста яны баяліся, напэўна, сказаць, а я не пабаялася».

На пытанне, як сам Сяргей Ціханоўскі ўспрыняў яе відэа, Такарчук прызналася, што той пакрыўдзіўся.

«Ён сказаў: «Не трэба пра мяне нічога гаварыць», — згадвае Вольга.

Пры гэтым яна адзначае, што не выступае супраць канкрэтных асобаў. Яна не згодная з іх меркаваннем. Сама ж Такарчук таксама гатовая выслухоўваць крытыку, бо, як яна кажа, «мы ўсе маем права на сваё меркаванне, на свае думкі, выказванні, эмоцыі».

«Калі нехта не згодны з маім меркаваннем, на здароўе, кажыце. А можа быць, я наогул паслухаю і прыслухаюся», — даводзіць Такарчук і выказвае надзею:

«Можа быць, у Ціханоўскага за час, пакуль ён у Амерыцы, раптам нешта пераключыцца, ён выйдзе, папросіць прабачэння ва ўсіх, пойдзе па нейкім шляху, з якім я згодная».

На пытанне, як яна ацэньвае тое, што Сяргей Ціханоўскі знік з інфапрасторы, Такарчук адказвае жорстка:

«Знік, таму што тут ён абасраўся, і таму трэба было неяк ратаваць сітуацыю. У любой незразумелай сітуацыі лепш знікнуць. Я рада. Няхай ён пабудзе з дзецьмі, вывучыць мову.

Вядома, не вельмі добра, што яго пад паху Пракоп'еў узяў. Тут як бы мінус. І таму я нічога добрага ад Сяргея і не чакаю, на жаль. Не будзе нічога добрага, пакуль там ідзе замбаванне з боку Вадзіма [Пракоп'ева]».

Каментары57

  • Барадзед
    06.06.2026
    А может они сговорились?
  • Абое рабое
    06.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 123
    06.06.2026
    Ціханоўскі ў штатах вучыць беларускую?
    Аааа, ангельскую, як Пракоп загадаў)
    Родная не патрэбная, бо вяртацца не збіраецца.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць