Грамадства1818

Сяргея Ціханоўскага пасля турмы цяжка пазнаць ФОТА

Заснавальнік канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі правёў за кратамі больш за пяць гадоў.

Сяргей Ціханоўскі да зняволення і пасля. Фота: Tut.by, «Радыё Свабода»

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю 20 чэрвеня 2025 года. Гэта стала магчымым у выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келога. Былы палітвязень выехаў з Беларусі.

Ціханоўская сустрэлася з мужам пасля 5 гадоў разлукі

Сяргею Ціханоўскаму 46 гадоў. Ён нарадзіўся ў Горках, а вырас у Гомелі, дзе скончыў філалагічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. Потым ён заняўся бізнэсам. Ладзіў канцэрты, адкрываў начныя клубы ў Мазыры і Гомелі, валодаў сеткай салонаў сотавай сувязі і відэастудыяй, што здымала рэкламу для папулярных брэндаў. 

У 2019 годзе Ціханоўскі стварыў канал «Краіна для жыцця», каб, як ён сам казаў, змагацца з бязмежжам чыноўнікаў. Менш чым за год канал стаў адным з самых папулярных у беларускім Youtube.

Блогер актыўна ездзіў па рэгіёнах, сустракаўся з падпісчыкамі і проста мясцовымі жыхарамі, браў у іх інтэрв'ю. Людзі распавядалі Сяргею аб сваіх праблемах, часта крытыкавалі чыноўнікаў і ўлады.

Сяргей Ціханоўскі стаў адной з ключавых фігур драматычных падзей 2020 года. Адзін з самых папулярных палітычных блогераў краіны вырашыў балатавацца ў прэзідэнты, аднак перад самым пачаткам выбарчай кампаніі яго арыштавалі, і ён не змог падаць дакументы. У выніку кандыдаткай стала ягоная жонка Святлана Ціханоўская, а Сяргей пасля арышту уключыўся ў кампанію ў якасці кіраўніка яе штаба і даверанай асобы. Пікеты ў падтрымку Ціханоўскай збіралі небывалую колькасць людзей па ўсёй краіне.

29 мая 2020 года на легальным перадвыбарчым пікеце ў Гродне Ціханоўскага затрымалі пасля правакацыі сілавікоў.

Праз два месяцы Лукашэнка публічна заявіў, што Ціханоўскага затрымалі па яго распараджэнні. Ён абвінаваціў Сяргея ў тым, што той спрабаваў арганізаваць у Беларусі Майдан.

Улады жорстка пакаралі Ціханоўскага за тое, што яму ўдалося змабілізаваць простых людзей да палітычнай актыўнасці. Сяргея судзілі ў закрытым рэжыме проста ў гомельскім СІЗА. У снежні 2021 года яму прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па чатырох палітычных артыкулах — ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней яму дадалі яшчэ паўтара года за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Прызнаваць віну Сяргей катэгарычна адмовіўся.

Ціханоўскага трымалі ў поўнай ізаляцыі ад свету. Больш за два гады пра яго не было ніякай інфармацыі. На волі за мяжой яго чакалі сын Карней і дачка Агнія. І жонка Святлана Ціханоўская.

Каментары18

  • Андрусь
    21.06.2025
    Ён жывы доказ злачынстваў рэжыму самазванца
  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.06.2025
    Здаецца, ўсе беларусы адчулі сёння нейкую палёгку!
    Што там з удзельніккмі форума нягеглікаў, ці троху супакоіліся?
  • Карма
    21.06.2025
    Хай бумеранг-карма вернецца у́ тысяча разоу́ чорту лукашенко ды ягонаму вывадку клятаму за зло

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць