Меркаванні3131

Такарчук выліла вядро ледзяной вады на Ціханоўскага: Апусці сябе да ўзроўню людзей!

Блогерка Вольга Такарчук, сама былая палітзняволеная, папунктава патлумачыла Сяргею Ціханоўскаму, што ён робіць не так.

Вольга Такарчук і Сяргей Ціханоўскі. Фота: Olya_Takarchuk / YouTube, «Наша ніва»

«Я не магу маўчаць, калі мне нешта не падабаецца, калі мяне нешта не задавальняе. (…) Я буду сумленнай, сумленнай перад сабой і перад вамі. Калі чалавека ўвесь час толькі гладзіць па шэрсці, ён перастае бачыць рэаліі, тое, што адбываецца насамрэч, што думаюць і адчуваюць іншыя людзі. У мяне адчуванне, што Сяргей, які ў 20-м годзе здымаў з нас усіх гэтыя шоры, ён цяпер [сам] іх апрануў», — адзначае Вольга ў сваім відэа.

Як тлумачыць блогерка, ёй было «вельмі балюча чуць некаторыя выказванні» Сяргея Ціханоўскага на адрас беларусаў, «якія 5 гадоў змагаюцца, 5 гадоў дапамагаюць адзін аднаму, якія перажылі таксама вельмі-вельмі-вельмі шмат».

Такарчук сцвярджае, што спрабавала «дастукацца да Сяргея, пагаварыць з ім, каб гэта не было публічна, але часу ў Сяргея не знайшлося». Таму яна вырашыла звярнуцца да яго ў сваім відэа.

«Так, мы жывём сённяшнім днём»

Як адзначае Вольга, «ніхто не адмяняе таго, што Сяргей сапраўды быў адзін з лідараў пратэстаў 2020 года і вельмі шмат зрабіў для беларусаў і ўзняў беларусаў». Яна згодна з тымі, хто кажа, што перад тым, як робіць гучныя заявы, Ціханоўскаму неабходна было «спачатку даведацца, прачытаць, пагаварыць, даведацца, якія настроі ў людзей, што з імі адбывалася за гэтыя пяць гадоў».

Блогерка звяртае ўвагу на заяву Ціханоўскага аб тым, што яму патрэбная каманда, але па яе словах, ён ужо яе меў, калі выйшаў. І гэтая каманда — усе дэмакратычна настроеныя беларусы.

«Але каманда, гэта калі разам, гэта калі на роўных, гэта калі павага адно да аднаго. Вось гэта каманда. Калі вы нешта робіце разам, плануеце. А зараз, атрымліваецца, начальнік і падначаленыя», — з горыччу адзначае Вольга.

Паводле яе слоў, зараз такія ўзаемаадносіны не працуюць, таму што «беларусы 2020 года ўжо не тыя, якія беларусы 2025 года».

Такарчук звяртае ўвагу на словы Ціханоўскага аб тым, што беларусы, якіх ён убачыў пасля выхаду на волю, «нейкія ўсё ж такі прыгнечаныя, запалоханыя» і яго прапанова пазбавіцца гэтага пачуцця, калі яны хочуць нешта зрабіць. А таксама на яго аповед пра тое, якія цяжкасці яму давялося перажыць у зняволенні.

«Нам таксама вельмі цяжка. У турме, у якой я таксама была, ёсць хоць нейкая пэўнасць, ты як мінімум ведаеш, што ў цябе будзе заўтра. А мы не ведаем, ужо пяць гадоў не ведаем, што будзе заўтра. Мы жывём сённяшнім днём», — тлумачыць блогерка і выказвае глыбокую нязгоду з уяўленнем Ціханоўскага.

Яна нагадвае пра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, дапамагалі ахвярам рэпрэсій, цярпелі, сядзелі і працягваюць сядзець у турмах ці адбываць «хатнюю хімію».

«Ты кажаш, што ты герой, а беларусы, яны не героі. Нельга выходзіць да людзей, якія столькі перажылі, і казаць: «Я герой, вось мая справа… Вось мая крымінальная [справа], яна вось нейкая асаблівая».Так, яна цяжкая. Ты перажыў шмат. Ніхто ўвогуле тваіх заслуг тут не прымяншае ні ў якім разе. Але мы таксама людзі, якія нацярпеліся. (…)

«Так, цябе вывозілі з мяшком на галаве. Але ты прыехаў у Вільню. І ты прыйшоў у дом, дзе цябе чакаюць», — працягвае блогерка і тлумачыць, што тысячы звычайных беларусаў вымушаныя былі бегчы ў нікуды, а цяпер вымушаны змагацца за выжыванне — сваё і сваіх блізкіх.

«Нельга ў першы свой мітынг выходзіць да людзей і прасіць крычаць «Ціханоўскі!»

— даводзіць Такарчук, дэманструючы кадры выступу Сяргея на сустрэчы з беларусамі ў Варшаве, дзе ён скандуе сваё прозвішча.

«Ёсць беларусы. І ўсё, што магчыма ў гэтай сітуацыі, каб падтрымаць беларусаў, — прасіць іх крычаць «Беларусы!» Таму што там усе героі, там усе пацярпелі, там усё з душэўнай ранай. У нас няма жонкі Святланы Ціханоўскай. У нас ёсць толькі мы, беларусы. Толькі мы можам дапамагчы адзін аднаму, падтрымаць адзін аднаго. У нас тут на эміграцыі больш нікога няма. (…)

Мы ўсе ходзім па псіхолагах, бо мы ўсе страцілі шмат. Не толькі ты адзін страціў бізнэс, кватэру, хату, дачу. Мы ўсе гэта страцілі.

Мы ўсе тут з голым азадкам. Усе. Ты проста не разумееш, у якой мы тут сітуацыі ўсё апынуліся».

«Вы зараз усе настроеныя на выжыванне. А я настроены на тое, каб гэты рэжым зламаць», — цытуе Такарчук словы Ціханоўскага з інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Так, мы сапраўды тут выжываем. Настроеныя на выжыванне. А па-іншаму не выходзіць», — канстатуе Такарчук і заўважае:

«Вось такімі выказваннямі, нават не словамі, а тонам, якім вось гэта было сказана, ты адварочваеш ад сябе тых людзей, якія гатовыя выжываць, але пры гэтым змагацца».

У сваёй завочнай дыскусіі з Сяргеем Ціханоўскім блогерка запэўнівае яго, што яна працягвае барацьбу. Але ў яе для гэтага няма нічога, акрамя яе голасу.

«Я гатовая была пайсці за табой, быць з табой камандай, каб мы разам змагаліся супраць рэжыму. Але такая каманда, якая можа дазволіць сабе крытыку ў твой адрас, табе, на жаль, не патрэбная. Гэта няправільна. Лідары так не робяць. Лідары слухаюць і чуюць».

«Кожны нясе адказнасць за свае словы і дзеянні»

Яшчэ адно выказванне Ціханоўскага, якое не спадабалася Такарчук, прагучала ў інтэр'ю ютуб-каналу «Жыццё-маліна». На пытанне вядучага: «Ты абасрацца не баішся?» Ціханоўскі адказаў: «Не баюся. Калі ў мяне нешта не ўдасца, гэта ж не ўдасца ў беларусаў».

«Гэта значыць, калі не ўдасца, то вінаватыя людзі. А калі ўдасца, то хто малайчына? «Сярожа — малайчына», — каментуе гэты адказ блогерка і даводзіць, што «так яно не працуе»:

«Калі ў цябе не ўдасца, гэта ў цябе не ўдасца. Калі ў нас не ўдалося ў 2020 годзе, гэта ў нас не ўдалося. Кожны нясе адказнасць за свае словы і дзеянні, а не перакладае віну з аднаго на іншае, толькі б застацца белым і пухнатым».

Як тлумачыць Такарчук, у адрозненне ад звычайных беларусаў, публічныя людзі, да якіх яна адносіць і сябе, павінны заўсёды паважаць тых людзей, якія яго глядзяць, слухаюць, падтрымліваюць, а таксама як прымаць пахвалу, так і прыслухоўвацца да іх меркавання і крытыкі.

Адзінае, што на погляд Такарчук, яны не павінны рабіць, гэтая «ставіць сябе вышэй за гэтых людзей, якія нас любяць».

Вольга дзеліцца сваімі ўражаннямі ад паводзін Ціханоўскага на фестывалі «Тутака», калі ён не дазволіў адной з прысутных задаць нязручнае для яго пытанне і назваў жанчыну правакатаркай.

Па словах Такарчук, яе, як і іншых гледачоў, якія там не прысутнічалі і не ведаюць усіх акалічнасцей, вельмі здзівіла такая рэакцыя Ціханоўскага.

Вольга нагадвае, што Ціханоўскаму не спадабалася заўвага аб тым, што ягоныя вельмі гучныя выказванні, з якімі ён пачаў выступаць амаль адразу пасля вызвалення, могуць нашкодзіць перамовам з рэжымам аб вызваленні іншых.

«Кожны вырашае сам для сябе, казаць ці не. Усё правільна. Але так і трэба адказваць за сябе і сказаць: «Я вырашыў, што мне трэба казаць». А не казаць: «Ой, там жа вось іншыя таксама даюць інтэрв'ю, а што толькі да мяне прэтэнзіі?» А прэтэнзіі да Сяргея толькі таму, што ён занадта значны, ён занадта гучны цяпер. (…) Ну і адказваць трэба толькі за свае словы, а не перакідваць», — тлумачыць Такарчук.

«Трэба трошкі апусціць сябе да ўзроўню людзей»

У канцы свайго эмацыйнага відэа Вольга яшчэ раз падкрэслівае, што яно было запісана не для таго, каб пакрыўдзіць Сяргея Ціханоўскага, а «ў абарону беларусаў, якія яго вельмі чакалі, вельмі верылі ў тое, што ён прыйдзе, і нешта пачне мяняцца».

«Цябе любяць. Табе вераць. Але трэба трошкі апусціць сябе да ўзроўню людзей. Бо ты таксама такі ж чалавек, такі ж палітвязень, які перажыў значна больш, чым мы ўсе. Але ты спытай у людзей, як страшна яны бягуць і з чым яны тут сутыкаюцца.

Заслужыць давер і любоў людзей вельмі складана. А страціць яго можна за адно няслушна сказанае слова. Сяргей, не разгубі, калі ласка, любоў людзей да цябе і веру людзей у цябе. (…)

Паспрабуй яшчэ раз з чыстага ліста. Толькі зараз не над беларусамі, а з беларусамі. Не «Ціханоўскі», а «беларусы». Не «я — герой», а «вы — героі».

І тады ўсе, хто ад цябе адвярнуўся, павер, вернуцца назад. І вось можа быць тады мы станем той самай сапраўднай камандай, пра якую ты марыш. І тады ў нас усё ўдасца».

Каментары31

  • Жора
    20.07.2025
    "Сяргей сапраўды быў адзін з лідараў пратэстаў 2020 года і вельмі шмат зрабіў для беларусаў"
    Вынік падзей 2020 года - маштабная параза. Тое, хто прайграе, называецца лузерам. Чым хутчэй гэта ўсвядомяць усе, тым раней справа зрушыцца з мёртвае кропкі.
  • Істота& жывёла
    20.07.2025
    Стыдно и больно, когда понимаешь, что тебя никто не понимает. А так хочется понимания от тех, кто обязан тебя понимать, но они не хотят.
  • Тутэйшы
    20.07.2025
    Нават не ведаў, што тое, што казаў Ціханоўскі пасля вызвалення я не правільна зразумеў. Добра што ёсць такія людзі каторыя правільна растлумачаць мне цытаты з бібліі ( апошняе слова закрэсліць).

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць