Грамадства1616

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі

У адным з падземных пераходаў на чыгуначным вакзале Мінска аўтарка відэа ў тыктоку заўважыла прылавак з беларускімі сувенірамі: талеркамі з дзяржаўным гербам, статуэткамі са славутасцямі краіны… І партрэтам Лукашэнкі. Менавіта ягоная цана моцна абурыла жанчыну: партрэт ацанілі ўсяго ў 78 капеек, у той час як талеркі каштуюць ад 35 рублёў, а статуэткі — не менш за 20, піша BGMedia.

цена на портрет Лукашенко
Цана на партрэт Лукашэнкі і іншыя сувеніры. Скрыншот з відэа ў тыктоку

У каментарах пад відэа многія карыстальнікі знайшлі свае тлумачэнні, чаму партрэт Лукашэнкі так мала каштуе.

@babkayagaa

♬ оригинальный звук - yana banana

«Попыт стварае прапанову»

Адно з тлумачэнняў каментатараў — на такія партрэты проста няма попыту. Іх мала хто набывае, і таму цана, адпаведна, нізкая.

«Гэта ж не Мона Ліза!»

«Такая кан’юнктура рынку: попыт стварае прапанову».

«Я бы і бясплатна не ўзяў. Па-першае, ён не з’яўляецца законным прэзідэнтам. Па-другое, гэта наогул не партрэт!»

«Я наогул здзіўляюся, што гэта хтосьці можа купіць».

«Ён жа не цар, каб быць дарагім».

«Цана апраўданая»

Іншыя карыстальнікі лічаць, што такая цана цалкам апраўданая. Тлумачаць яны гэта рознымі прычынамі:

«Усё таму што гэта старое фота, якому ўжо 30 год».

«Таму што Лукашэнка таннейшы, чым папера, на якой яго надрукавалі».

«Прадукцыя мусіць быць даступная, інакш хто тады гэта будзе купляць?»

«Трэба спяшацца з купляй!»

Беларусы таксама пажартавалі, што такі нізкі кошт — гэта «разавая акцыя да Чорнай пятніцы». Маўляў, трэба спяшацца з купляй, пакуль «партрэты зноў не падаражэлі».

«Усім тэрмінова купляць! Выдаць закон у загадным парадку. Для фанатаў у кожны пакой, у туалет і ванны, а на ноч малітву ім чытаць і цалаваць партрэт».

«У аўторак у сто разоў падаражэе… Таму хутчэй закупайцеся».

«На зніжках. Чорная пятніца».

За колькі прадаюць партрэты Лукашэнкі?

Варта адзначыць, што ў беларускіх анлайн-крамах партрэт Лукашэнкі адсутнічае — яго можна толькі раздрукаваць з афіцыйнага сайта палітыка. Затое ў Расіі і Арменіі такі тавар прадаюць даволі актыўна і, як сцвярджаюць прадаўцы, «у найлепшай якасці». Цэны таксама могуць парадаваць «ябацек».

цена на портрет Лукашенко в России
Цана на партрэт Лукашэнкі ў Расіі. Скрыншот з mospraz.ru

У Расіі партрэт каштуе ад 1500 да 4100 расійскіх рублёў (прыкладна ад €15 да €43) — у залежнасці ад памеру і рамкі. У Арменіі ён прадаваўся ў расійскай сетцы Ozon за 12 364 драмы (каля €28), але цяпер недаступны для замовы.

цена на портрет Лукашенко в Армении
Цана на партрэт у Арменіі. Скрыншот з ozon.com

Каментары16

  • Аналiтык
    14.11.2025
    З Лукашэнкай кожная пятніца - чорная.
  • Захар
    14.11.2025
    Попробуйте портреты на туалетной бумаге - мгновенно раскупят.
  • ей больше достанется
    14.11.2025
    чего возмущается, ей же больше достанется: по такой цене можно все стены вместо обоев обклеить.

    Кстати,я так же не понимаю гетеросексуальных мужчин-гомофобов, ведь им же меньше конкуренции

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць