Грамадства22

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную

«Я, Юрась Зянковіч, такога-то чысла быў дзяжурным. З мэтай гігіены падклаў газету пад вядро».

Юрась Зянковіч. Скрыншот відэа АНТ

Юрыст і былы палітвязень Юрась Зянковіч згадаў у сваім блогу забаўную гісторыю. У яго камеры ў СІЗА КДБ замест туалета было вядро, а пад яго — для чысціні — клалі газету. «Советскую Белоруссію».

Аднойчы раніцай у вязняў спыталі, чаму пад вядром партрэт Лукашэнкі.

«І загад: «пісаць тлумачальныя». Усім. У «амэрыканцы» няма звычайных спагнанняў, таму тлумачальныя — форма медытацыі: што зрабіў, чаму, мусіш раскаяцца і паабяцаць болей не ставіць вядро на бацьку. Мы пасмяяліся, напісалі», — апісвае Зянковіч.

Перад рэфэрэндумам 2022 года, згадвае Зянковіч, газеты былі перапоўненыя партрэтамі.

«Мой дзяжурны дзень. Трэба ставіць вядро. Перабіраю газеты. Без партрэта — ніводнай.

Выбіраю, дзе партрэт найменшы. Кладу яго тварам уніз. Зверху — вядро. Вяртаемся з прагулкі — і зноў той унікум (супрацоўнік СІЗА. — НН):

— Хто дзяжурны? Чаму зноў паставілі вядро на Прэзідэнта?! Пішыце тлумачэнне!!!

У камеры — выбух смеху. Пішу новую тлумачальную. Ручка скрыпіць:

Я, Юрась Зянковіч, такога-то чысла быў дзяжурным. З мэтай гігіены падклаў газету пад вядро. Пасля агляду ўсіх даступных выданняў высветлілася, што ніводнай старонкі без партрэта няма. Таму абрана старонка з партрэтам мінімальнага памеру, партрэт засланы вядром цалкам. Я не ведаю, што дзяжурны кантралёр шукаў пад вядром.

Больш мяне не чапалі. Напэўна, баяліся, што я зноў нешта падкладу».

Каментары2

  • эхехехе
    23.07.2025
    а мы писали заявление начальнику сизо на клочке туалетной бумаги (ручкой, которую случайно удалось утащить), т.к. даже туалетную бумагу не выдавали на 'карантине' жодино
  • Юрась Зянковіч
    23.07.2025
    На магілёўскай “крытай” і ў мяне такое бывала.

    Але “амэрыканка” - гэта іншы сьвет. Гэта асаблівая віп-турма, якая жыве па сваіх правілах і законах, бо ня ўваходзіць у структуру Дэпартамента выкананьня пакараньняў. Галадаць там ніхто не галадае. У побытавым плане там таксама ўсё добра, але…

    4 чалавекі (па наміналу - на практыцы заўсёды болей) 24/7 жывуць разам на плошчы 10 кв.м у невентылюемых памяшканьнях. Асабліва цяжка летам. Калі на вуліцы +30, у камерах ня меней +50. Кругласуткава. Пад канец тыдня ўсе прасьціны жоўтыя, матрасы ўвесь час мокрыя. Не дапамагае (дакладней незначна дапамагае) нават дазволены адзін на камеру вентылятар, які перадаюць сваякі з волі.

    Як ва ўсіх такіх установах, нешта горшае, а нешта лепшае. Але агулам - кепскае месца.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць