Былы палітзняволены Юрась Зянковіч расказаў, як да яго на суд прыйшоў Раман Пратасевіч — той даваў паказанні па справе «змовы генералаў». Пратасевіч у той гісторыі быццам спрабаваў знайсці грошы на пераварот.

Гаворачы пра Пратасевіча, Зянковіч адразу падкрэслівае, што ніякіх прэтэнзій да Рамана не мае.
— З майго пункту гледжання, асуджаць яго могуць толькі тыя, хто сам прайшоў праз зняволенне. Толькі чалавек, які быў [за кратамі], асабліва у «амерыканцы», можа зразумець, як сябе адчувае іншы ў той абстаноўцы.
Юрась Зянковіч кажа, што першы час на судзе Раман хаваў вочы, не хацеў сустракацца позіркам з ім. Але падчас перапынку ў судзе Юрась папрасіў свайго адваката сказаць Пратасевічу, што сам Зянковіч усё разумее і не мае ніякіх асабістых прэтэнзій.
— Пасля гэтага мы нават пасміхнуліся адно аднаму. Ён распавёў усё тое, што гаварыў раней падчас следства.
Юрась не памятае, ці задаваў нейкія пытанні Раману падчас суда — кажа, што хутчэй за ўсё пытаўся нешта тэхнічнае ў межах крымінальнай справы.
Сам Зянковіч адзначае, што беларускія спецслужбы прапаноўвалі яму супрацоўніцтва і тэарэтычна роля, якую сыграў Пратасевіч, магла дастацца яму самаму — але ён, маўляў, адмовіўся.
— З красавіка 2021 года і да моманту, калі ў Мінску прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, мне вельмі настойліва прапаноўвалі ролю, якую ў выніку згуляў Раман Пратасевіч. Мне агучылі прапанову выступіць на дзяржаўным тэлебачанні, даць прэс-канферэнцыю, расказаць, як усё дрэнна ў апазіцыі. Пасля гэтага мяне быццам бы павінны былі перавесці пад хатні арышт, справу потым бы спусцілі на тармазах. Як мне сказалі: «Ты зможаш застацца ў Беларусі, праз некаторы час атрымаеш нейкую пасаду, нейкую працу». Я сказаў, што такая прапанова мяне не цікавіць і я ў такіх гульнях удзельнічаць не буду.

Зянковіч верыць, што Пратасевіч стаў удзельнічаць ва ўсім гэтым шоу не зусім добраахвотна.
— Наколькі я чуў, да яго ўжывалі шантаж і маральныя катаванні. Яго сілай прымусілі супрацоўнічаць. Я не знаю, што ў яго адбываецца цяпер. З Раманам мы знаёмы шмат гадоў. Мне здаецца, на яго працягваюць ціснуць беларускія спецслужбы.
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў
Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
а Пратасевіч жа ў гэным шоу казаў, што зайздросціў вядомасці і папулярнасці некага там... ці я нехта блытаю?