Спорт55

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена

Футбольная нацыянальная каманда вечарам у пятніцу прыбыла ў сталіцу Даніі, дзе ў суботу правядзе матч адборачнага турніру.

Фота: АБФФ

Футбалісты зборнай засяляюцца ў гатэль і рыхтуюцца да выезду на перадгульнявую трэніроўку на стадыён «Паркен», — паведамляе прэс-служба АБФФ.

Гульцы 12 гадзін стаялі на польскай мяжы.

Матч адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе паміж зборнымі Даніі і Беларусі адбудзецца сёння ў Капенгагене. Старт паядынку — а 22:45 паводле беларускага часу.

Турнірнае становішча пасля чатырох тураў: 

Данія, Шатландыя — 10, Грэцыя — 3, Беларусь — 0.

Беларусы страцілі нават тэарэтычныя шанцы на другое месца, якое дае пуцёўку ў стыкавыя матчы. Даніі ў першым матчы беларусы разгромна прайгралі 0:6, Грэцыі з лікам 1:5, Шатландыі двойчы саступілі 0:2 і 1:2.

Галоўная інтрыга ў нашай групе, хто зойме першае месца, якое дае прамую пуцёўку на мундыяль, а хто будзе прабівацца праз стыкавыя матчы ў сакавіку.

Шатландыя і Данія згуляюць паміж сабой у аўторак у Глазга. Беларусы ў гэты дзень правядуць свой апошні адборачны паядынак, супернікам будзе Грэцыя, а матч пройдзе ў Венгрыі.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 12 чэрвеня па 16 ліпеня 2026 года адразу ў трох краінах: ЗША, Мексіцы і Канадзе. Упершыню ў ім возьмуць удзел 48 зборных.

Пуцёўкі ўжо заваявалі: ЗША, Мексіка і Канада (як арганізатары).

Ад Паўднёвай Амерыкі — Аргенціна, Уругвай, Бразілія, Парагвай, Калумбія, Эквадор,

ад Афрыкі — Каба-Вердэ, Алжыр, Туніс, Егіпет, ПАР, Марока, Гана, Сенегал, Кот д'Івуар.

ад Азіі — Японія, Паўднёвая Карэя, Аўстралія, Катар, Узбекістан, Іярданія, Саудаўская Аравія.

ад Акіяніі — Новая Зеландыя.

Ад Еўропы пакуль тры зборныя — Англія, Францыя і Харватыя.

Яшчэ ад Еўропы вызначыцца дзевяць зборных, што зоймуць першыя месцы ў сваіх групах, а 12 каманд, што фінішуюць другімі, +4 лепшыя каманды з Лігі нацый у стыкавых матчах у сакавіку разыграюць чатыры пуцёўкі.

Таксама дзве пуцёўкі будуць у міжкантынентальных стыкавых матчах, дзе будуць чатыры зборныя з Цэнтральнай Амерыкі, а таксама Балівія і Новая Каледонія.

Лёсаванне групавога турніру чэмпіянату свету пройдзе 5 снежня.

 

Каментары5

  • шмат хто
    15.11.2025
    А што ж яны стаялі каля мяжа зачыненая?
  • Жыгуль
    15.11.2025
    Зборная Беларусі? А ці беларуская яна, ці можа гэта зборная старога ўзурпатара?
  • Do To Ho
    16.11.2025
    Brava !

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць