Грамадства22

Асноўныя выезды з Мінска зробяць з цэментна-бетонным пакрыццём

На наступную пяцігодку паставілі задачу, каб даехаць з гарадоў-спадарожнікаў да Мінска можна было за 20—25 хвілін. Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч у інтэрв’ю «Першаму інфармацыйнаму».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніка, пытанне рэгулярных перавозак паміж сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі знаходзіцца на асаблівым кантролі: зручны транспарт — адна з ключавых умоў камфортнага жыцця ў такіх гарадах.

Што да дарожнай інфраструктуры, то на ўзроўні Лукашэнкі прынята рашэнне рабіць асноўныя выезды са сталіцы з цэментна-бетонным пакрыццём. Такія работы ўжо вядуцца на трасе М4 у кірунку Рудзенска, дзе пашыраюць вялікі ўчастак дарогі і ўкладваюць бетон. У 2026 годзе гэтую тэхналогію плануюць выкарыстоўваць пры капітальным рамонце дарогі на Заслаўе.

Міністр адзначыў, што дзякуючы значным фінансавым укладанням за 2024—2025 гады аднавілі 10 тысяч кіламетраў аўтадарог. Усяго ў гэтай пяцігодцы адрамантавана каля 18 тысяч кіламетраў.

Каментары2

  • Ёсік
    15.11.2025
    Апасьля Шабаноў быў нармалёвы асфальт, не, трэба было разбурыць і зрабіць бетонку. Так, 3 паласы, як быццам надоўга хопіць, але, бл.ць, як па дошцы для праньня едзеш - увесь час самаход трасецца, пачынаеш думаць, што нешта не так з коламі. Калі з'язджаеш на асфальт, разумееш, выканаўцы зрабілі прыблізна роўнае пакрыцьцё. Па лагойцы ля Плешчаніц кававалак зь бетону, але там толькі гучна йдзе, так не падскоквае самаход.
  • даведка
    16.11.2025
    Караев и Караник вопреки воле всевышнего открыли 7 ноября асфальтную дорогу.

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве2

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве2

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць