Аўто22

Для паездак з Мінска ў Барысаў і Жодзіна закупяць 15 дадатковых аўтобусаў

Напрамак карыстаецца вялікім попытам: многія мясцовыя жыхары ездзяць у сталіцу на працу або вучобу і ўтвараюцца вялікі чэргі. Аднак у хуткім часе сітуацыя павінна змяніцца — пра планы расказалі ў Мінтрансе.

Ілюстрацыйнае фота

Мінаблвыканкам збіраецца купіць дадаткова 15 міжгародніх аўтобусаў для паездак з Мінска ў Барысаў і Жодзіна і назад. Гэта дазволіць скараціць інтэрвалы руху, павялічыць колькасць рэйсаў і ў цэлым палепшыць якасць транспартнага абслугоўвання.

Яшчэ адна мера для гэтага — паэтапны пераход на пасадку пасажыраў па білетах, набытых праз касы і сістэмы браніравання. Цяпер абслугоўванне ідзе па жывой чарзе.

Нагадаем, што Лукашэнка ўчора на нарадзе даў загад разабрацца з маршруткамі.

Ён абурыўся недахопам грамадскіх відаў транспарту ў прыгарадным і міжгароднім злучэнні.

«Людзі крыўдзяцца: стаяць, асабліва ў гадзіны пік, па 150 метраў, як яны пішуць, у чэргах, каб уціснуцца ў гэтую маршрутку смярдзючую, — сказаў ён. — Слухайце, чаго вы з людзей здзекуецеся?!»

Каментары2

  • Жнівень
    15.11.2025
    Урэшце рэшт звярнулі ўвагу на гэты напрамак. Мабыць дзесьці з 2018 года існаваў недахоп транспарту ў гэтым напрамку.
  • БелЖд
    15.11.2025
    Кто праздник жизни оплатит облисполкому ?
    Наверно БелЖд ?

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць