Свет2020

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам

Буйныя польскія СМІ напісалі 14 лістапада пра трагічнае здарэнне ва Уроцлаве. Нібыта ў адной з прыватных клінік горада памёр пацыент, бо дактары з Беларусі і Украіны не ведалі польскай мовы і не зразумелі яго. Але гісторыя насамрэч тут зусім іншая, піша на «Радыё Свабода» Дзмітрый Гурневіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Імпульсам да з'яўлення публікацый стаў допіс у фэйсбуку польскай еўрадэпутаткі Эвы Заянчкоўскай.

«Персанал, які складаўся з грамадзян Украіны і Беларусі, не змог зразумець пацыента і даведацца, што ў яго раней быў анафілактычны шок. Яму ўвялі кантраснае рэчыва, што прывяло да моцнай алергічнай рэакцыі. Медыкі не ведалі, як аказаць дапамогу і як выклікаць хуткую дапамогу. Пацыент памёр…» — напісала Заянчкоўска, якая прадстаўляе еўраскептычную і антымігранцкую кааліцыю «Канфедэрацыя». Гэта палітычная сіла патрабуе змены польскай палітыкі, накіраванай на падтрымку Украіны і ўкраінскіх уцекачоў.

Допіс Заянчкоўскай стаў вельмі папулярным. На момант публікацыі ім падзяліліся 3 тысячы разоў. Абсалютная большасць з тысяч каментатараў абураюцца дактарамі-мігрантамі, якія не ведаюць польскай мовы, і дамагаюцца іх пакарання. У падобным тоне напісаная і рэшта допісу самой Заянчкоўскай. Яна ўскладае адказнасць на «паталагічную палітыку лёгкага дазволу замежным лекарам працаваць у Польшчы» і патрабуе, каб аўтары такіх правілаў ішлі «прэч».

Адкуль Заянчкоўска ўзяла гэтую інфармацыю?

Яна спасылаецца на доктара Паўла Урублеўскага, кіраўніка Ніжнесілезскай медыцынскай рады. «Радыё Свабода» знайшло першакрыніцу. На мінулым тыдні Урублеўскі даў інтэрвʼю ютуб-каналу з 10 падпісчыкамі. У ім ён сказаў наступнае:

«Справа цяпер у судзе. Ніхто не кажа пра тое, што яна датычыць дактароў з-за мяжы, бо гэта палітычна некарэктна. Але гэта так».

Ад 8.00 раніцы «Радыё Свабода» спрабавала скантактавацца з Урублеўскім па тэлефоне і праз мэйл. Ён не адказваў на просьбы наконт дэталяў здарэння.

14 лістапада ў шэрагу буйных польскіх СМІ з'явіліся публікацыі са спасылкай на словы Урублеўскага, сказаныя падчас гэтага інтэрвʼю. У ніводным з артыкулаў няма ніякіх новых дэталяў — даты здарэння, назвы клінікі, цытат сваякоў ахвяры ці праваахоўных органаў. Усе тэксты базуюцца выключна на цытаце згаданага Урублеўскага невядомаму ютуб-каналу.

Справу ў пятніцу мусіла нават пракаментаваць пракуратура ва Уроцлаве. Яна абвергла гісторыю, якую распавёў Урублеўскі і некаторыя польскія СМІ.

«Інфармацыя, якая змяшчаецца ў заяве пазначанай асобы і пасля ў прэс-публікацыях, ненадзейная», — заявіла ў інтэрвʼю выданню Konkret24 пракурорка Караліна Штоцка-Мыцэк, прэс-сакратарка акруговай пракуратуры ва Уроцлаве. Трагічная смерць пацыента ад анафілактычнага шоку сапраўды зафіксаваная ва Уроцлаве. Але гэта адбылося 3 гады таму, і беларусы з украінцамі не маюць да яе дачынення.

Уроцлаўская пракуратура праводзіць расследаванне па факце неасцярожнага прычынення смерці 49‑гадоваму Дамініку К. Ён памёр 24 студзеня 2023 года ў выніку так званай медыцынскай халатнасці.

Пракуратура абвяргае

Пракуратура заяўляе, што інфармацыя, згаданая ў словах Паўла Урублеўскага і артыкулах у прэсе, «ніякім чынам не пацвярджаецца фактамі, высветленымі падчас расследавання, праведзенага раённай пракуратурай Уроцлава».

«Інфармацыя пра тое, што медыцынскі персанал пазначанай клінікі не валодаў польскай мовай і што гэта прывяло да халатнасці, якая прывяла да смерці пацыента, зʼяўляецца ілжывай і можа ўвесці ў зман чытачоў публікацый», — гаворыцца ў заяве.

У пракуратуры дадалі, што большасць супрацоўнікаў клінікі — грамадзяне Польшчы. Два іншаземцы, якія там працуюць, валодаюць польскай мовай і не маюць праблем з камунікацыяй.

Польскія журналісты скантактаваліся таксама з Паўлам Урублеўскім. Ён сцвярджае, што журналіст, з якім ён размаўляў, памылкова яго зразумеў. Калі яму нагадалі, што гэта яго поўнае выказванне, ён спаслаўся на тое, што чуў версію пра адказнасць лекараў з-за мяжы ад адваката. Ён дадаў, што не нясе адказнасці за інтэрпрэтацыю сваіх слоў.

Што адбылося насамрэч. Версія пракуратуры:

«Падчас праверкі было ўстаноўлена, што 24 студзеня 2023 года Дамінік К. звярнуўся ў клініку ва Уроцлаве для правядзення МРТ брушной паражніны з кантрастам. Перад абследаваннем персанал клінікі ў прысутнасці лекара правёў анкетаванне і апытаў пацыента. Пацыент не паведамляў пра алергію або хранічныя захворванні. Абследаванне, праведзенае без кантрасту, прайшло нармальна. Пасля ўвядзення 10 мілілітраў кантрасту пацыент амаль адразу націснуў кнопку экстраннай дапамогі, паведаміў пра задышку і закашляўся. Праз хвіліну ён страціў прытомнасць. Персанал клінікі і лекар неадкладна пачалі рэанімацыю пацыента. Увесь гэты час тэхнік падтрымліваў пастаянную тэлефонную сувязь з дыспетчарам хуткай медыцынскай дапамогі. Праз нейкі час выратавальную аперацыю працягнула брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Нягледзячы на медыцынскае ўмяшанне, пасля транспартавання ў бальніцу была канстатаваная смерць пацыента».

Каментары20

  • Ян
    14.11.2025
    Зараз у Польшчы растуць нацыяналістыныя настроі. Не здзіўлюся, што хутка пачнуць і беларускіх, украінскіх дактароў выганяць з краіны.
  • не такі, як ёсць
    15.11.2025
    Добра, што разабраліся, але цікавіць іншае: калі палітыкі пачнуць несці адказнасць, перш за ўсё крымінальную, за тое, што вывальваецца з іх рота?!
  • O
    15.11.2025
    Миллион украинцев - в Польше. Угадайте. Сколько поляков в Англии. 700 тысяч. С украинцами - понятна в чем причина и от чего они бегут. А от чего бегут поляки?

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць