Грамадства55

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца

Жыхар шматпавярховіка ў Гомелі апынуўся ў даволі дзіўнай сітуацыі: проста каля пад'езда разраслася цэлая інсталяцыя з дзіцячых цацак. Ён лічыць, што тэрыторыя ператварылася ў сапраўдны сметнік, але ў ЖЭУ толькі разводзяць рукамі: іншыя жыхары не супраць такога ўпарадкавання, піша «Анлайнер».

Як кажа чытач, каля ўвахода ў будынак утварыўся сапраўдны заапарк: дзясяткі плюшавых львоў, мядзведзяў, конікаў суседнічаюць з пластыкавымі хаткамі для лялек, машынкамі, посудам. Частка мяккіх цацак прыбітая цвікамі да дрэў, частка проста стаіць на зямлі. Многія ўжо старыя, выцвілыя або паламаныя.

Мужчына называе гэтае месца сметнікам і баіцца, што калі нічога не мяняць, то канструкцыя будзе толькі разрастацца.

«Я звяртаўся ў службу 115 — заяўку перадалі мясцоваму ЖЭУ. Камунальнікі правялі апытанне сярод жыхароў — ніхто не супраць такога ўпарадкавання (гэта пацвярджае і апытальны ліст, які мае рэдакцыя «Анлайнера», — у ім распісаліся 22 чалавекі). Так што ў ЖЭУ мне сказалі, што прыбіраць нічога не будуць. Скардзіўся я і ў санстанцыю, але там таксама нічога не могуць зрабіць: нібыта гэта не бытавое смецце, а проста цацкі».

Рэдакцыя «Анлайнера» папрасіла юрыста пракаментаваць, наколькі падобныя «ўпрыгажэнні» наогул законныя.

Спецыяліст тлумачыць, што правілы карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2013 года №399, адназначна забараняюць загрувашчваць калідоры, праходы і любыя дапаможныя памяшканні.

У двары жыхарам, вядома, не забаронена праяўляць ініцыятыву, але ёсць важныя ўмовы:

  • творчасць не павінна перашкаджаць іншым жыхарам;
  • не павінна псаваць знешні выгляд тэрыторыі;
  • і самае галоўнае — не павінна парушаць патрабаванні пажарнай бяспекі і санітарных нормаў.

Калі з'яўляецца незадаволены сусед (у гэтым выпадку ён ёсць), то ЖЭУ абавязана адрэагаваць: пагутарыць з жыхарамі, скласці акт, а пры неабходнасці — прыбраць і ўтылізаваць ўсё лішняе. Калі ж камунальныя службы не робяць дзеянняў, чалавек мае права ісці далей — у выканкам ці ў суд, падкрэслівае юрыст.

Каментары5

  • Filipp
    15.11.2025
    "не павінна псаваць знешні выгляд тэрыторыі"©
    Так псуе ж.
  • 453543
    15.11.2025
    Цацкi гэта мадэлi-вобразы людзей, звяроу i iншых персанажау. А калi яны усе разам, ды на вулiцы (якi жах!), ды на зямлi за нiзкай агароджай, ды пад мелкiм васеннiм дажджом? У мяне толькi адна асацыяцыя - гэта мадэль МОГIЛАК, так званы дзiцячы цацачны варыянт "кладбища".
    Вось таму гэты чалавек гэта усё iнтуiтыуна адчувае, таму i турбуецца. Трупы павiнны быць пахаваны у зямле на могiлках (а не у маузалеях i у царкоуных машчах), а мёртвыя цацкi павiнны быць у сметнiку.
  • От жа ж суседзі!
    16.11.2025
    От, панаставілі сваіх цацак! Мужыку няма куды вывесці сабаку пас.р.аць, няма куды бычок ад цыгарэты кінуць і няма дзе машыну на газоне прыпаркаваць.

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы5

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі12

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць