Грамадства6262

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі

«Аддзірайце зад «кіраўніка» ад камфортнага крэсла і наводзьце парадак у офісе».

Уладзімір Асечкін, заснавальнік праекта Gulagu.net. Фота: фэйсбук

Учора Сяргей Ціханоўскі публічна абурыўся, што не змог прысутнічаць на ўручэнні прэміі Магніцкага ў Лондане (яе прысудзілі яму і Ціханоўскай), бо не паспеў зрабіць брытанскую візу. Ён абвінаваціў у гэтым Офіс Ціханоўскай, які не папярэдзіў яго аб прэміі загадзя. У Офісе на гэта адказалі, што папярэджвалі і візу нават аплацілі, але Ціханоўскі не даехаў здаць адбіткі пальцаў.

На гэты канфлікт звярнуў увагу расійскі апазіцыянер Уладзімір Асечкін, заснавальнік праекта Gulagu.net.

Ён напісаў адкрыты ліст да Святланы Ціханоўскай.

«Калі ласка, спыніце гэтыя інтрыгі ў вашым офісе і скончыце гэтую ідыёцкую камедыю. Вы атрымалі рэспект і нашу ўсеагульную падтрымку выключна дзякуючы сітуацыі, у якой (на вялікі жаль!) апынуўся ваш (!) муж Сяргей. І вас падтрымалі як жонку аднаго з лідараў пратэсту (без яго ў турме з пункту гледжання вялікай палітыкі вы былі б no name). Тое, што адбывалася апошнія гады, усё часцей прымушала многіх задумацца. Тое, што мы чытаем зараз, пацвярджае нашы асцярогі.

Гэта подла і непрыгожа. Аддзірайце, калі ласка, зад «кіраўніка» ад камфортнага крэсла і наводзьце парадак у офісе, і аднаўляйце, калі ласка, сям'ю. Не пазбаўляйце сэнсу ўсё тое, што зроблена для вас і ў вашу падтрымку. Разбурэнне сям'і і падобная «праца» (хутчэй, сабатаж) офіса вас абнуляюць палітычна і праз 2 гады (калі так пойдзе, то значна раней) вы гэта самі зразумееце, але будзе позна.

Міру і дабра вам і вашай краіне!» — апублікаваў зварот у фэйсбуку Асечкін.

Ён выказаў павагу Сяргею Ціханоўскаму і іншым палітычным вязням.

У каментарах беларусы рэзка адказалі Асечкіну.

«Займіцеся сваімі справамі», — пішуць.

«Навальную сваю вучыце боршч варыць».

«Як бы вам гэта падыпламатычней растлумачыць, што вас, расейцаў, нашы беларускія справы наогул я*аць не павінны? У сябе разбярыцеся».

«О, як жа добра што ёсць старэйшы брацік, які раскажа нам небаракам як трэба справы рабіць, дзякуй і нізкі паклон».

«Ваша расійская апазіцыйная памыйка мала адрозніваецца ад расійскай жа ўлады — срачы, інтрыгі, аж да замахаў адзін на аднаго і крадзяжу адзін у аднаго ж.

Для таго каб выказацца кампетэнтна, трэба хаця б спрабаваць разбірацца ў сітуацыі. А вы ў ёй не разбіраецеся абсалютна. І што для вас Беларусь? У вашай абмежаванай свядомасці хоць рускіх уладароў, хоць яе чэлядзі, Украіна і Беларусь — дзеці, якія ўцяклі ад вас, якіх вы спрабуеце вярнуць. На справе ж, беларусы вам не дзеці, не браты, і ўжо нават не сябры. І мы былі б шчаслівыя, калі б нас падзяляў акіян. А лепш два», — гнеўна адказаў рэжысёр Мікалай Халезін. 

Парадамі да чужой сям'і абурыліся і некаторыя расейцы.

«Я не асабліва ў кантэксце іх гісторыі, але відавочна, што без намаганняў самой Ціханоўскай наўрад ці б імя Ціханоўскага грымела так, як цяпер. Так, яна атрымала палітычную вагу ў тым ліку дзякуючы падтрымцы яго паплечнікаў, але яна фактычна прысвяціла яму сваё жыццё, пакуль ён сядзеў, а да пасадкі жыла яго інтарэсамі. Яна яму нічым не абавязаная.

А тэзісы пра «аднаўленне сям'і» і «разбурыла сям'ю», мякка кажучы, абуральныя і не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Чыста вайбы святой інквізіцыі ў духу «ерэтычка, вярніся ва ўлонне царквы, а не тое будзеш спаленая», — напісала жанчына з Расіі.

Каментары62

  • Алесь
    14.11.2025
    При всем уважении к российским оппозиционерам, им лучше заняться собственными проблемами, благо их предостаточно. Меня сложно заподозрить в симпатиях к офисному цирку, но в посредничестве россиян при решении внутренних проблем мы не нуждаемся
  • Кринж
    14.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Пять лет прошло, результатов нет, почему?
    14.11.2025
    Если так пойдет дальше, то проект " наша лидерка, наш президент" закончится очень быстро и бесславно.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць