Свет

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

Вынікі новага навуковага даследавання сведчаць, што ператварэнне ваўкоў у цяперашнія камячкі поўсці, якім лепш паляжаць на канапе, пачалося яшчэ ў перыяд мезаліту, сярэдняга Каменнага веку. То бок нашмат раней, чым лічылася раней, пiша Бі-бі-сі.

«Калі паглядзець на чыхуахуа, то трэба памятаць, што гэта воўк, які жыў з людзьмі так доўга, што за гэты час змяніўся», — кажа адна з аўтарак даследавання, доктар Элавін Эвін з Універсітэта Манпелье.

Разам са сваімі калегамі яна выявіла, што сабакі пачалі станавіцца сабакамі больш за 10 тыс. гадоў таму, хоць многія сучасныя пароды склаліся ў ХІХ стагоддзі, калі з'явіліся тэхналогіі селекцыі.

Падчас даследавання навукоўцы працавалі з больш чым 600 чэрапамі, якія адносіліся да перыяду, які ахоплівае 50 тыс. гадоў эвалюцыі сабак

У іх навуковай працы, апублікаванай у часопісе Science, вывучаюцца чэрапы дагістарычных прадстаўнікоў сямейства сабачых. На працягу больш за 10 гадоў аўтары даследавання збіралі вывучалі і сканавалі парэшткі сабак, якія адносяцца да перыяду, які ахоплівае прыкладна 50 тыс. гадоў.

У выніку яны стварылі трохмерныя мадэлі больш за 600 чэрапаў — і параўналі некаторыя параметры сучасных сабак з тым, што было ў іх дзікіх продкаў.

Аказалася, што чэрапы сабак пачалі мяняць форму амаль 11 тыс. гадоў таму, гэта значыць адразу пасля Ледавіковага перыяду. Хоць тады ўсё яшчэ прысутнічалі больш статныя сабакі, падобныя на ваўкоў, пачалі таксама распаўсюджвацца жывёлы з больш кароткімі насамі і шырокімі, буйнымі галовамі.

Навукоўцы стварылі лічбавыя сканы чэрапаў, якія яны вывучалі. Ружовы чэрап злева — гэта сучасны сабака з больш кароткім носам. Зялёны чэрап справа — гэта воўк

Яшчэ адна вядучая аўтарка даследавання, доктар Карлі Амін з Універсітэта Экстэра, патлумачыла Бі-бі-сі, што да сярэдзіны Каменнага веку ўжо з'явілася прыкладна палова ўсіх сучасных сабачых парод.

«Гэта даволі дзіўна, — кажа Амін. — І гэта ставіць пад пытанне ўяўленне пра тое, што ўсяму прычынай былі клубы сабакаводства, якія існавалі ў віктарыянскія часы» (другая палова ХІX стагоддзя).

Як прыручылі сабак

Сабакі сталі самымі першымі жывёламі, якіх удалося прыручыць чалавеку. Ёсць сведчанні, што людзі жывуць у цесным суседстве з сабачымі прынамсі 30 тыс. гадоў. Аднак адказ на пытанне, дзе менавіта і калі пачалося гэта сяброўства, пакуль не знойдзены.

Навукоўцы спадзяюцца, што лічбавыя сканы чэрапаў дагістарычных сабак дапамогуць ім даведацца больш пра тое, якія эвалюцыйныя працэсы ляглі ў аснову прыручэння гэтых жывёл.

Некаторыя лічаць, што людзі і ваўкі пачалі сумеснае жыццё практычна па шчаслівай выпадковасці: калі гэтыя дзікія жывёлы сталі жыць каля суполак паляўнічых-збіральнікаў, спадзеючыся такім чынам знайсці ежу.

Больш паслухмяныя ваўкі атрымлівалі больш ежы — і людзі паступова сталі пакідаць ім косці жывёл, каб яны маглі іх абгрызці. Яны таксама спадзяваліся, што ваўкі ўзнясуць шум у выпадку набліжэння драпежніка.

Доктар Амін бачыць некалькі магчымых прычын змены знешняга выгляду сабак. Яна не выключае, што нашы продкі аддавалі перавагу іх большым галовам і мілым, уздзёрнутым насам.

Але пры гэтым адзначае: «Верагодна, прычынай было спалучэнне ўзаемадзеяння з людзьмі і адаптацыі да розных знешніх умоў, адаптацыя да розных тыпаў ежы. Усё гэта і паспрыяла такому выбуху розных варыяцый, які мы назіраем сёння». «Цяжка вылучыць які-небудзь адзін фактар як самы важны».

Гісторыя людзей і сабак пераплецена ўжо шмат дзясяткаў тысяч гадоў.

Яшчэ адна навуковая праца (яна апублікавана ў тым жа выпуску часопіса Science) распавядае пра аналіз ДНК сабак, якія жылі ад 9,7 тыс. да 870 гадоў таму ў розных раёнах Зямлі: ад Сібіры да Еўразійскага стэпу і паўночна-ўсходняга Кітая.

Аўтары гэтага даследавання, навукоўцы з Кітая, заключылі, што перасоўванне сабак па гэтым рэгіёне часта супадала з міграцыяй людзей: паляўнічых-збіральнікаў, земляробаў і жывёлагадоўцаў. Гэта значыць, сабакі падарожнічалі разам з намі па свеце — і былі інтэграваныя ў нашы супольнасці — на працягу многіх тысяч гадоў.

Не магу сказаць, што мой ўпарты і непаслухмяны тэр'ер адплачвае мне за ежу тым жа, што першыя прыручаныя ваўкі давалі нашым продкам. Але мне цалкам зразумела, чаму сабакі, якія аднойчы прыйшлі да чалавека па аб'едкі, нікуды сыходзіць не збіраюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка2

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай1

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы2

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка2

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць