Грамадства44

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання

З чэрвеня 2025 года ў ІЧУ на Акрэсціна ўтрымліваюць 62‑гадовую грамадзянку Украіны Наталлю Баташаву. Жанчыну затрымалі ў Віцебску разам з мужам, лёс якога невядомы. Ужо год Наталлю ўтрымліваюць у невыносных умовах без выстаўлення абвінавачвання. За кратамі ў жанчыны пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем. «Вясна» паразмаўляла з былой сукамерніцай Наталлі і распавядае, што вядома.

Фота Наталлі Баташавай з яе сацыяльных сетак

Наталля Баташава родам з украінскага горада Міргарад. Да затрымання працавала бухгалтаркай у школе. Летам 2025 года Наталля разам з мужам прыехалі ў Беларусь па справах.

Паводле былой сукамерніцы жанчыны, муж Баташавай — беларус, былы вайсковец, які шмат гадоў жыў ва Украіне і там праходзіў службу.

Іх затрымалі 23 чэрвеня 2025 года ў Віцебску наўпрост на вуліцы і адразу павезлі ў Мінск. Наталлю змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, а месцазнаходжанне мужа да гэтага часу невядомае.

Жанчыне не тлумачаць прычыну яе знаходжання за кратамі, не прад'яўляюць абвінавачванне, забараняюць сустрэчу з адвакатам і нават не дазваляюць звязацца з роднымі.

Як адзначае былая сукамерніца, на Наталлю псіхалагічна ціснуць, таму жанчына знаходзіцца ў цяжкім псіхалагічным стане. Таксама вядома, што Наталлю змяшчалі ў карцар.

За час зняволення здароўе Наталлі істотна пагоршылася, але неабходную і якасную медыцынскую дапамогу ёй не аказваюць — толькі перыядычна выдаюць таблеткі, якія ёсць у наяўнасці.

У траўні гэтага года яна перанесла як мінімум тры цяжкія прыступы тахікардыі, а раніцамі ў Наталлі здараліся прыступы сур'ёзнага сардэчнага кашлю. Апроч гэтага, за час зняволення ў украінкі здаралася моцнае запаленне падсківічных лімфатычных вузлоў.

Апроч гэтага, сілавікі забралі ў жанчыны 1200 даляраў у кошт аплаты за ўтрыманне ў ІЧУ. Пры гэтым ёй паабяцалі, што дэпартуюць яе ва Украіну.

«Наталля спрабавала перадаць вестачку, каб пазванілі блізкім у Міргарадзе і паведамілі, дзе яе ўтрымліваюць, бо яе лічылі зніклай. Але пасля гэтага да яе прыйшлі кэдэбэшнікі, распытвалі каму і навошта перадавала вестку, і пужалі яе», — згадвае жанчына.

Праз тое, што ў Наталлі няма сваякоў у Беларусі, перадачы ён ніхто не прыносіць — за ўвесь год яна атрымала прыкладна толькі дзве. Таму сродкі гігіены і зменнае адзенне яна атрымлівае толькі дзякуючы дапамозе сукамерніц.

Камера, у якой знаходзіцца жанчына, прыкладна шэсць на чатыры метры, разлічаная на пяць чалавек. Але часам там знаходзіліся і 12 жанчын, таму спаць прыходзілася на падлозе.

Разам з Наталляй утрымліваюць і іншых замежніц. У тым ліку з ёй некаторы час да дэпартацыі знаходзілася студэнтка-стаматолаг Ірана Хатэры Хадададзі, якую затрымалі ў Беларусі за каментары аб Іране ў адным з тэлеграм-каналаў. Ёй спачатку прызначылі 14 сутак арышту, але па сканчэнні тэрміну не вызвалілі, а пакінулі чакаць дэпартацыі. Па словах суразмоўцы «Вясны», праз тое, што Грузія адмовілася прымаць Хатэры, каб там яе не выкралі іранскія ўлады, яе ў выніку дэпартавалі ў Арменію. Вядома, што пакуль яна знаходзілася ў ІЧУ, да яе прыязджалі журналісты і здымалі пра яе сюжэт.

Таксама ў камеры былі і некалькі палітычных арыштантак. Паводле былой сукамерніцы, у душ двойчы на тыдзень вадзілі толькі замежніц, тады як беларускім арыштанткам гэта не дазвалялася.

Праваабаронцы адзначаюць, што працяглае ўтрыманне чалавека ў ІЧУ без прад'яўлення абвінавачвання і без доступу да адваката супярэчыць як беларускаму заканадаўству, так і міжнародным стандартам абыходжання з затрыманымі.

Каментары4

  • ...
    07.06.2026
    Зяленскі, ау!
  • Краб
    07.06.2026
    Нашто ехалі у хунту ?
    чырвоная блявоціна вас зьнішчыць
  • Бывший политический заключённый
    07.06.2026
    Подонки.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць