Свет6363

Пуцін: Расія ў любым выпадку зойме Данбас і Наваросію

Прэзідэнт Расіі ў інтэрв'ю India Today расказаў, пра што размаўляў у Маскве са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам, паведамляе крамлёўскі тэлеграм-канал «Пул №3».

Фота: Contributor / Getty Images

Сустрэча з Уіткафам і Кушнерам была вельмі карыснай, выказаўся Пуцін. Па яго словах, прапановы, якія амерыканскі бок прывёз у Маскву, так ці інакш былі заснаваныя на дамоўленасцях з прэзідэнтам Трампам на Алясцы.

«Давялося прайсціся практычна па кожным пункце, таму сустрэча заняла столькі часу. Расія спрабавала выбудаваць адносіны паміж ДНР і ЛНР і Украінай, але Кіеў іх не прызнаваў, а рэспублікі не хацелі заставацца ў яе складзе і выказалі гэта на рэферэндуме. Расія ў любым выпадку вызваліць Данбас і Наваросію (так Пуцін называе паўднёва-усходнія раёны Украіны, што прымыкаюць да Чорнага мора — НН) — ваенным або іншым шляхам», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі заявіў, што Кіеў адмовіўся выводзіць войскі з «ДНР» і «ЛНР» пасля рэферэндуму, «вырашылі ваяваць — ну вось даваяваліся».

Амерыканскі бок падзяліў 27 пунктаў плана Трампа на 4 пакеты і прапанаваў абмяркоўваць іх асобна, паведамляе «Пул №3».

Таксама Пуцін сказаў, што Расія не хоча вяртання ў G8.

Каментары63

  • Alex
    04.12.2025
    Сдохнешь ты скорее. Это очевидно. А до этого КурНР и БелгородНР присоединятся к Украине.
  • Слава Ўкраіні
    04.12.2025
    Захад кінуў Украіну. Нават Італія, дзе тая дзяўчына прапіярылася па поўнай на Зяленскім, выйшла з фінансавання ўукраінскіх ваяроў першай, хаця здавалася, чаго табе баяцца, калі знаходзішся на ўскрайку Яўропы.
    Беларусь яны кінулі ўжо даўно і кінуць яшчэ ня раз, пасміхаючыся ў твар умоўнай "ціханоўскай", як той Рутэ і кампанія імпатэнтаў.
  • Кобзон ждет тебя
    04.12.2025
    Какое страшное мурло у этого злобного старикашки. Понимаю,почему ему подыхать страшно—за столько смертей ответ держать.
    …какой там Рай..

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак26

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць5

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак26

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць