У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы
На гістарычнай вуліцы Рэвалюцыйнай, у самым сэрцы Мінска, адкрыўся рэстаран-музей. Там на трох паверхах ажывае шматвяковая гісторыя беларускага броварства, піша Tochka.by.

Музей прадстаўлены чатырма тэматычнымі заламі. Кожнаму наведніку прапануюць апынуцца ў сярэднявечнай карчме з масіўнымі дубовымі сталамі, прыглушаным святлом і каванымі элементамі.

Далей ідзе эпоха мадэрну: яе атмасферу стварае рэканструяваная ўстанова канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Плаўныя лініі мэблі, мігаценне крыштальных люстраў і гукі піяніна перанясуць у часы, калі піўная культура была сімвалам свецкага жыцця і вытанчанага густу.
Наступная зала, прысвечаная перыяду СССР, стылізаваная пад савецкі рэстаран: агітацыйныя плакаты на сценах, «Папараць-кветка» ў меню і, вядома, легендарны савецкі посуд — гранёныя шклянкі і піўныя кубкі. Тут пануе дух простай і даступнай радасці, дзе піва не раскоша, а частка паўсядзённага побыту.

Кульмінацыя музея — трэці паверх, экспазіцыя «Летапіс завода: ад 1876 да нашых дзён». Гэта сэрца праекта Lidbeer, цалкам прысвечанае гісторыі Лідскага бровару. Госці прасочаць увесь шлях прадпрыемства: ад яго заснавання ў 1876 годзе лідскім мешчанінам Носелем Пупко да статусу флагмана індустрыі.
У экспазіцыі прадстаўленыя эксклюзіўныя архіўныя матэрыялы, асабістыя рэчы заснавальнікаў, піўныя этыкеткі і ўзоры сучаснай прадукцыі.

У музеі даступна браніраванне экскурсій двух фарматаў: з дэгустацыяй напояў і з напоямі ды стравамі беларускай кухні розных эпох.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары