Моды1818

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Стылістка Віёла Заміроўская ўжо распавядала пра пяць самых стылёвых беларусак. Мужчыны не засталіся абдзеленыя ўвагай — ім блогерка прысвяціла новы топ.

На фотакалажы: Ілля Філіпавец і Мікіта Куніцкі

Першым у сваім топе беларусаў-моднікаў, якія ўмеюць вылучыцца з натоўпу, Віёла адзначыла кантэнт-мэйкера Іллю Філіпаўца.

«Штогод яго стыль прасоўваецца на некалькі ступеняў наперад па адной простай прычыне: ён адмаўляецца ад мэйнстрымных рэчаў і выбірае тое, у чым яму камфортна».

Фота: інстаграм @ilyafiltih

У падборку трапіў і яшчэ адзін кантэнт-крэатар — Зміцер Пятроў, які яшчэ пару год таму выглядаў непрыкметна, але праца над стылем зрабіла з яго цукерачку.

Фота: інстаграм @dima.petroov

А вось ювелірны дызайнер Мікіта Куніцкі, на думку стылісткі, прамое ўвасабленне стылю «old money» (элегантны і стрыманы стыль, што асацыюецца з багаццем).

«Ніякіх залатых гузікаў, толькі максімальна незнарочыстыя спалучэнні, уменне ўкараняць люкс і стылізацыя сваіх жа прадуктаў у вобразах заслугоўваюць павагі».

Фота: інстаграм: @mikitakunitsky

З музыкаў стылістка адзначыла поп-артыста Мікіту Nkeeei, які сваёй знешнасцю і мімікай нечым нагадвае Курта Кабэйна — ён атрымаў прызнанне дзякуючы вайбу і ўменню кайфаваць ад сябе самога.

Фота: інстаграм @n.ooyo

А вось дызайнер Сяргей Вярынскі разбіраецца ў тым, што называецца вулічным стылем.

Фота: інстаграм @sergeyverinski

«Ён паказвае, што вулічнае адзенне — не толькі для падлеткаў, у ім таксама можна жыць сваё прыгожае, павольнае жыццё. А ўсе гэтыя савецкія адсылкі на брутальным мужчыне — гэта штосьці!» — не хавае захаплення Віёла.

У каментарах да паста людзі дапоўнілі спіс стылісткі і іншымі моднымі мужчынамі з Беларусі. Там знайшлося месца татуіроўшчыку Змітру Бычаку.

Некаторыя пахвалілі стыль мадэлі Ромы Пішчалы.

Каментары18

  • Прыгожае, павольнае жыццё
    04.12.2025
    А дзе грошы ўзяць у белоруссіі на такое жыццё, можа скажуць?
  • Адрасок барахолкі скінце
    04.12.2025
    У сэкандзе такога адзення няма, можа ёсць пару рэчаў, але іх у першыя 10 хвілін прашараныя скупляюць, потым шукай па абьяўках за 700 рублёў штанцы. А так звычайны шырпатрэб несамавіты па 50-70 рублёў за ношаныя джынсы у якіх 10 гадоў таму толькі бульбу капаць бралі, на стройку ці на дачу.
  • 00
    04.12.2025
    Жуть...

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам10

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць