Моды1919

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак

Стылістка Віёла Заміроўская вызначыла топ-5 самых модных беларусак на яе погляд — у каментарах многія пагадзіліся з выбарам блогеркі і прапанавалі яшчэ пару кандыдатак на званне «Міс Стыль».

На фотакалажы: Карына Момат, Кацярына Astngalien і Настасся Самойлавіч

Спіс адкрывае прадметная фатографка і маці Настасся Самойлавіч, якая адзначаецца сваім уменнем змешваць, здавалася б, зусім не спалучальныя рэчы і быць гарманічнай у сваім стылістычным максімалізме ці, наадварот, мінімалізме. «Яна б магла быць міністаркай эклектыкі», — заўважае Віёла.

«Тое, як яна ўмее працаваць з люксам у гардэробе, — вы мусіце гэтаму павучыцца».

Далей стылістка называе мадэль Карыну Момат — «квінтэсэнцыя жаноцкасці і спакойнай упэўненасці».

«Гэта чалавек, які ўсё жыццё носіць свой аўтэнтычны стыль», — каментуе Віёла.

Далей ідзе інфлюэнсерка Яўгенія Прут, якая выдатна працуе абліччам, якое прынята лічыць нестандартным.

«А яшчэ яна ўмела сячэ прапорцыі».

Уключылі ў топ і візажыстку Жанну Cocozhannel — за яе здольнасць прыгожа напластоўваць розныя прадметы з гардэроба і выглядаць лёгка, па-еўрапейску, нібыта яна ні секунды не думала, што сёння апрануць.

Закрывае топ стылісткі выкладчыца ёгі Кацярына Astngalien.

«Той выпадак, калі стыль абсалютна лагічна працягвае жыццёвую лінію чалавека. І тое, як яна прапрацавала партрэтную зону, здаецца, не параўнаць ні з чым».

У каментарах адразу некалькі беларусаў дадаткова звярнулі ўвагу на тое, што кайфуюць ад энергіі і вобразаў айцішніцы Дар’і Беланоўскай.

Таксама людзі натхняюцца лукамі прадзюсаркі Ксеніі Чартовіч.

Многія вылучылі і стылістку Лію Румо, што не дзіўна: уменне ярка і гарманічна апранацца — гэта яе прафесія.

Каментары19

  • Жосткі Харасмэнт
    22.11.2025
    А, где моя любоў Ментусова?
  • Нн трымае ўзровень!
    22.11.2025
    Ударым па саўковаму беллегпрому кловунскімі "лукамі" нейкіх невядомых жанчын з Польшчы.
  • Папа Карло
    22.11.2025
    Нефанатка, сталёвая можа і не... драўляная, дубовая напэўна.

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць