Меркаванні6262

Паўлючэнка пра Ціханоўскага: Такім людзям не месца ў беларускай палітыцы

«Ціханоўскі не мае права выказвацца ад імя ўсіх беларусаў. Нават нягледзячы на ​​тое, што ён перажыў», — выказаў сваё меркаванне галоўны рэдактар Reform.news.

Галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка. Фота: belsat.eu

Гучныя заявы Сяргея Бяспалава, які да нядаўняга часу быў прэс-сакратаром Сяргея Ціханоўскага, сталі адной з тэм новага выпуску ютуб-праекта «Саша, что ты несёшь?..»

Паводле слоў галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнкі, палову таго, што расказаў Сяргей Бяспалаў, ён ведаў да гэтага.

«Калі Сяргей Ціханоўскі думае, што ніхто гэта не абмяркоўвае і не расказвае… То ўсе абмяркоўваюць і расказваюць. (…) Калі нехта думае, што Сяргей Бяспалаў наманіў, перабольшыў ці яшчэ нешта… Не, не трэба так думаць. Так усё і ёсць», — сцвярджае галоўны рэдактар Reform.news.

«Мы маглі б цяпер паліткарэтна выказацца, што гэта такі асаблівы стыль, што ў палітыцы ўсялякае магчыма. Я лічу, што ў палітыцы такое непрымальна», — працягнуў Паўлючэнка.

На яго думку, калі «чалавек, які спрабуе быць палітыкам (…) паводзіць сябе так», то «з гэтым трэба змагацца».

«Не першы Сяргей Ціханоўскі чалавек з такімі замашкамі ў нашым жыцці. Я думаю, што і не апошні. І думаю, што такім людзям не месца ў беларускай палітыцы», —

выказаў сваю пазіцыю Паўлючэнка і дадаў:

«На жаль, яны гэтага самі не зразумеюць. Больш за тое, я думаю, што ў іх знойдуцца нават нейкія паслядоўнікі, прыхільнікі. Гэта нармальна таксама. Але гэта не адмяняе неабходнасці ўтрымліваць такіх людзей ад таго, каб яны прадстаўлялі інтарэсы ўсіх беларусаў.

Яшчэ раз паўтару — Сяргей Ціханоўскі можа як заўгодна сябе паводзіць. Галоўнае, каб гэта не парушала Крымінальны кодэкс той краіны, у якой ён жыве. Але ён не мае права выказвацца ад імя ўсіх беларусаў. Нават нягледзячы на ​​тое, што ён перажыў».

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Czarek Sokolowski / AP

Працягваючы думку, Паўлючэнка падкрэсліў, што не жадае, каб ад яго імя прамаўлялі людзі, якіх не абіралі і ў якіх няма на тое адпаведнага мандата, «як ёсць хаця б у Святланы Ціханоўскай. Хаця б на ўзроўні Каардынацыйнай Рады, хаця б на ўзроўні кіраўніка партыі».

«Таму няхай кожны раз, калі Сяргей Ціханоўскі хоча чарговую крынжаціну ўтварыць, няхай пра гэта думае, памятае і ўлічвае», — зазначыў Паўлючэнка.

Пры гэтым рэдактар выказаў сумнеў, што блогер і былы палітвязень будзе гэта ўлічваць: «Не думаю, што ён нават нас пачуе. Я не думаю, што яго трэба абараняць у гэтым сэнсе».

Каментары62

  • Алесь
    03.12.2025
    Згодны на 100 адсоткаў з Паўлючэнка.
  • Ё
    03.12.2025
    Прашу ўзгадаць бурлівую незадаволенасць НН Пазняком і загаловак: “Пазняк перайшоў да абразаў Ціханоўскага: «Істота тарабаніць увесь час»”. Колькі бруду тады вылілася на Зянона, калі ён першым назваў рэчы свамі імёнамі.
    Карацей. Сяргей Живе Ціханоўскі нарабіў дзялоў і яшчэ наробіць. Не адкладайце папкорн далёка.
  • Ns
    03.12.2025
    Каким "таким" людям? Уважаемый журналист может конкретно позицию изложить, а не как бабка на базаре рассуждать ?

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба44

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць41

Калеснікава расказала пра сустрэчу з дыпламатам, які ўдзельнічаў у вызваленні палітвязняў5

У Мексіцы з'явіўся свой Бэтмен, які палюе на вулічных злодзеяў і прывязвае іх да ліхтарных слупоў ФОТЫ2

Пасля Кітая Лукашэнка скіруецца ў Інданезію3

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін30

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба44

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць