Свет44

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць

У Вільні заяўляюць, што авіякампаніі пакуль не плануюць масава адмаўляцца ад палётаў у Літву, паведамляе LRT. Дырэктар дэпартамента бяспекі «Літоўскіх аэрапортаў» Відас Кшэнас адзначыў, што перавозчыкі разумеюць: праблемы, якія ўзніклі праз кантрабандныя паветраныя шары, не звязаныя з самімі аэрапортамі, таму гаворкі пра спыненне палётаў няма — усе займаюць чакальную і салідарную пазіцыю.

Аэрапорт у Вільні. Фота: estravel.lt

Раней авіякампанія Finnair скасавала адзін вечаровы рэйс з Хельсінкі ў Вільню, а Air Baltic крыху змяніла час двух рэйсаў.

Толькі за апошні выпадак, калі ўвечары 3 снежня паветраная прастора над Вільняй зноў была закрытая, нязручнасці адчулі больш за 3 тысячы пасажыраў. Некаторыя самалёты накіравалі ў Коўна, а некалькі рэйсаў скасавалі ці затрымалі.

Каб мінімізаваць праблемы падчас начных закрыццяў аэрапорта, у Літве разглядаюць магчымасць пераносіць частку начных рэйсаў з Вільні ў Коўна, у тым ліку і ў звычайны час.

Відас Кшэнас падкрэсліў, што Ковенскі аэрапорт мае дастатковую інфраструктуру для абслугоўвання павялічанага пасажырскага патоку, хоць могуць спатрэбіцца дадатковыя рэсурсы для наземных службаў.

За кастрычнік і лістапад паветраная прастора над Вільняй абмяжоўвалася 14 разоў, адзін раз — над Коўнам. У выніку пацярпелі каля 320 рэйсаў і больш за 45 тысяч пасажыраў — каля 5% ад агульнай колькасці, абслужанай за гэты час.

Каментары4

  • дрот у сетке
    04.12.2025
    масава касаваць рэйсы -- рэйсы АДМЯНЯЮЦЬ!!!!!
    "касуюць" дамовы, правілы, пагадненні,....

    [Зрэдагавана]
  • Паранойя
    04.12.2025
    імечка, На радаре шар не виден. НН писала приезжают за грузом контрабандисты по свидетельствам местных жителей. Запускают десятки шаров власти ловят от силы одну треть.
  • імечка
    04.12.2025
    Паранойя ,
    >На радаре шар не виден
    -Сапраўды? А як іх дэтэктуюць ноччу ў такое жудаснае надвор'е, як цяпер? Выглядваюць у аблоках сваімі вачыма? На радарэ бачна ўсё, што мае дастатковы памер, каб адлюстроўваць радыёхвалі.

    >приезжают за грузом контрабандисты по свидетельствам местных жителей
    -Яны мабыць і прыязджалі калісьці, але калі цяпер такая ўвага і такія праблемы ад гэтых зондаў - сумняюся.
    Ні адныя цыгарэты не перакрыюць той турэмны тэрмін і штраф, які дадуць за перашкоду працы галоўнага нацыянальнага аэрапорта і страты авіякампаній.
    КДБ запускае ў адзін канец, вось і ўсё.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць