«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах
Гераіня гэтага матэрыялу амаль палову жыцця правяла ў дарозе. То паміж небам і зямлёй, працуючы сцюардэсай, то ў падарожжах, то проста шпацыруючы. Кожны дзень яе крокамер паказвае не менш за дзесяць тысяч крокаў, піша Blizko.by.
У неба Ванда Сабурава крочыла з самага дзяцінства. Мама — сцюардэса, тата — пілот, ніхто проста не ўяўляў іншых варыянтаў. Тым больш што прафесія сцюардэсы нібыта створаная для інстаграма: аблокі, крыло самалёта, прыгожая ўніформа… Круцейшымі на фота атрымліваюцца толькі балерыны і патолагаанатамы.
«Я ніколі не ўспрымала сваю прафесію як цяжар. Хутчэй — як магчымасць выдатна правесці час у коле прыемных людзей. Так, да бортправадніцы выстаўляецца даволі шмат патрабаванняў… Трэба выглядаць дакладна адпаведна дрэс-коду, уключаючы даўжыню пазногцяў, вышыню абцасаў і водар парфумы. Таму цяпер я вельмі дакладна прытрымліваюся любых правілаў і інструкцый: калі так трэба, не буду спрачацца і абурацца. Прыму як дадзенасць».
Вялікі досвед палётаў прывучыў яе таксама спакойна ставіцца да любых чалавечых рэакцый. Страх вышыні, скачкі ціску, непрытомнасці — звычайныя з'явы на борце. Цалкам натуральна, што часам не прызвычаеныя да неба пасажыры звярталіся да яе з дзіўнымі пытаннямі.
«Напрыклад, часам пыталіся: «Што адбываецца, мы падаем? Чаму не чутно шуму рухавіка?» А мы ляцім як ляцелі… На самай справе у авіяцыі вельмі высокія патрабаванні да бяспекі… Не можа адбыцца трагедыя з-за раскручанай шрубкі, як любяць паказваць у фільмах… Патрэбна, каб сышлося вельмі шмат фактараў, каб самалёт упаў. Але людзям, не прызвычаеным да неба, гэта складана растлумачыць. Яны інтуітыўна не вераць транспарту, які «апіраецца» на паветра».
Нягледзячы на ўяўную лёгкасць і бязважкасць «паветранай» прафесіі, гэта — цяжкая праца. І добрае здароўе, бадай, самае важнае патрабаванне да сцюардэсы.
«Я ў свой час, напрыклад, зрабіла аперацыю на насавой перагародцы. Для бортправадніка дробязь, кшталту насмарку, можа абярнуцца сур'ёзнымі ўскладненнямі, аж да страты слыху. Таму: заклала нос — ніякіх палётаў, ідзі на бальнічны. Але ўсё адно нават пры такім уважлівым падыходзе здароўе пагаршаецца. Я адлятала больш за 13 гадоў. І з часам накапілася моцная стомленасць. Адсутнасць якога-небудзь рэжыму дня, пастаянная змена гадзінных паясоў, немагчымасць спланаваць сваё жыццё нават на бліжэйшыя пару дзён… Я адчувала, што пастаянна хачу спаць, і ў той жа час не магу змружыць вока. Аднойчы доктарка на прыёме сказала мне: «Арганізм на мяжы, вам трэба адпачыць, ідзіце ў адпачынак і спіце». І вось так я апынулася ў Непале».
Разважаючы, як правесці заслужаны адпачынак, Ванда пачала гугліць. Досвед падарожжаў у яе быў на той момант велізарны. Але жаданне ўбачыць яшчэ больш прыгажосці, прайсціся па яшчэ не ходжаных сцежках з кожнай новай паездкай толькі расло.
Знайшоўшы інфармацыю пра трэкінгавыя паходы ў горы, да базавага лагера Анапурны ў Непале, дзяўчына зразумела: вось яно.
«Анапурна — гэта горны масіў у Гімалаях, адзін з 14 васьмітысячнікаў свету, і першая такая вяршыня, якую заваявалі людзі.
Базавы лагер, куды накіроўваюцца турысты ў трэкінгавых паходах Анапурны, знаходзіцца на вышыні 4130 метраў. Пад'ём туды доўжыўся некалькі дзён. Я пачала яго ў топіку і шортах, а скончыла на вышыні больш за 4000, у снягах, у непрадзіманым лыжным касцюме.
Маршрут праходзіў галоўным чынам па прыступках, выдзеўбаных у скале. Быў дзень, калі гадзіннік паказаў: я паднялася больш чым на 200 паверхаў. А гэта было па працягласці ўсяго тры кіламетры. Мы іх пераадольвалі, з прыпынкамі, восем гадзін.
Непал — высакагорная краіна, тут амаль няма дарог. Добра, калі ёсць сцежкі, па якіх могуць прайсці буйвалы ці вослікі, каб перанесці цяжары. Але такіх месцаў вельмі мала. Усё цягаюць на сабе людзі. Таму чым далей у горы — тым вышэй цэны. І гэта не дзіўна: каб падняць наверх газавыя балоны, забяспечыць падачу электрычнасці, патрабуецца неймаверная колькасць намаганняў…
У лоджыях, дзе мы спыняліся на начлег, можна было зарадзіць тэлефон. Але мы рабілі гэта максімальна хутка, толькі для фотаздымкаў, таму што гэта ўсё вельмі дорага. Душ, ежа, падагрэў вады… Пры гэтым выгоды мінімальныя. Напрыклад, калі мы начавалі на вышыні прыкладна 2000 метраў, было ўжо холадна, градусаў з тры па Цэльсіі. Мы вырашылі: зачынім вокны, нешта моцна дзьме… А шыбаў няма: толькі драўляныя аканіцы — і дзірка ў сцяне. Арганізму цяжка прыстасавацца да вялікай вышыні, нават калі яна набіраецца паступова.
У мяне спраўляліся з нагрузкай мышцы, ногі, але не вытрымлівала дыханне. У прынцыпе, гэта натуральна: пры зніжэнні атмасфернага ціску і зніжэнні аб'ёму дыхальнага кіслароду развіваецца гіпаксія. Мне пастаянна не хапала паветра, я быццам не магла зрабіць поўны ўдых. Гэта ўзмацняла стомленасць.
Адчайна хацелася піць. У некаторыя моманты я не бачыла нічога вакол, таму што пот засланяў вочы, і я думала толькі пра тое, як дайсці. Але пейзажы навокал таго вартыя. Ніякія словы, ніякія фатаграфіі гэтую прыгажосць не перададуць. Яе трэба адчуць сэрцам».
Неўзабаве пасля паходу ў горы Ванда звольнілася з працы, але з падарожжамі не развіталася.
«Калі я бачу перад вачыма прыгожую карцінку: самалёты, неба, захад сонца, вядома, мне хочацца назад. Але потым я ўспамінаю пра адсутнасць вольнага часу, пра доўгія працоўныя дні, якія цягнуліся часам па 17, 18 гадзін, пра немагчымасць нічога спланаваць… І вось калі я пра ўсё гэта думаю, разумею: не! Тым больш, што неба ты заўсёды носіш з сабой».
Так што пагутарыць з Вандай удалося толькі дзякуючы сацсеткам. Цяпер яна — зноў у дарозе, вывучае пляжы Тайланда.
«Больш за ўсё мне падабаецца, што не трэба надзяваць на сябе тысячу рэчаў, каб выйсці з дому. Шорты, майка — і наперад у +29 па Цэльсіі. Вада цёплая, хоць і мутная, поўная медузаў і дробных рыбак. Гэта не вельмі прыемна. Але ў Азіі ў прынцыпе трэба быць гатовым да антысанітарыі і зусім іншага побыту. Вось ідзеш, напрыклад, па вуліцы, бачыш пасярод дарогі шланг, якім тут жа ў тазіку ў пыле і пяску мыюць посуд…
Але гэта яшчэ не ўсё ў параўнанні з тым, што мне даводзілася бачыць у Індыі. Вось калі трапляецца ў інтэрнэце відэа, дзе бруднымі рукамі мяшаюць нейкую жыжу ў катле, і потым гэтымі ж рукамі накладаюць у талерку… Можна не сумнявацца, — Індыя.
Мне здаецца, там можна захварэць, проста разок удыхнуўшы. У Дэлі вельмі высокая забруджанасць паветра, я чытала: у 20 разоў вышэйшая, чым у Мінску. Але атруцілася я ўсё ж такі не паветрам, а мясцовай кухняй. Аднаўлялася ўжо ў Беларусі, прытым вельмі доўга».
Дарэчы, дзяўчына сцвярджае, што яна панікёрка і пры выдатным здароўі — вялікі аматар захварэць на чужыне.
«Відаць, гэта псіхасаматыка. Варта кудысьці паехаць, абавязкова вылезе нечаканая хвароба. Першы раз я ледзь не загінула на Кубе — там у мяне здарыўся анафілактычны шок. На шчасце, працуючы бортправадніцай, я праходзіла інструктаж па першай медыцынскай дапамозе. Таму, калі зашчаміла дзясны і пачаў ацякаць твар, хутка зрэагавала і звярнулася па дапамогу. Так я і даведалася, што на Кубе высокі ўзровень медыцыны.
Дакладнае разуменне, што ў любы момант нешта можа пайсці не так, з'явілася крыху пазней, у Італіі, дзе мяне скруціў апендыцыт. Было па-сапраўднаму страшна, таму што я не ведаю італьянскай, дактары не размаўлялі па-англійску, а растлумачыць нешта на пальцах, калі не можаш разагнуцца ад болю, вельмі цяжка.
Але гэта, безумоўна, не прычына адмаўляцца ад прыгод. Як кажуць: ваўкоў баяцца — з чыстым пашпартам жыць».
У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы
Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?1111
У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера11
У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго22
Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі4444
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі44
Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове1414
Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14
Украінец з-пад Луганска: Адзінае, што можна рабіць на акупаванай тэрыторыі, гэта збіраць і перадаваць інфармацыю1212
Украінец з-пад Луганска: Адзінае, што можна рабіць на акупаванай тэрыторыі, гэта збіраць і перадаваць інфармацыю12
Пад Мінскам прадаюць велізарны катэдж — сапраўдны рарытэт з 90‑х44
Пад Мінскам прадаюць велізарны катэдж — сапраўдны рарытэт з 90‑х4
Мужчына з інваліднасцю не мог знайсці працу ў вёсцы — у Threads выправілі сітуацыю за пару дзён77
Мужчына з інваліднасцю не мог знайсці працу ў вёсцы — у Threads выправілі сітуацыю за пару дзён7
Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію33
Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3
75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»1010
75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10
Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»11
Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1
Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі88
Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8
Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС1111
Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС11
У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?55
У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?5
У Расіі зноў адрадзілі серыял «Універ» — з былой дэпутаткай Дзярждумы і прыхільнікамі вайны1010
У Расіі зноў адрадзілі серыял «Універ» — з былой дэпутаткай Дзярждумы і прыхільнікамі вайны10
Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?11
Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?1
Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года1717
Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года17
Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!55
Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!5
На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы22
На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2
Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце22
Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце2
Цішком звольнілі дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. На яго месца чакаюць адыёзнага дэпутата-камуніста Клішэвіча1515
Цішком звольнілі дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. На яго месца чакаюць адыёзнага дэпутата-камуніста Клішэвіча15
«Я цяпер у шоку, у дэпрэсіі». Жанчына ўбачыла, што чалавеку кепска, і патэлефанавала ў міліцыю, але рэакцыя была нечаканай1616
«Я цяпер у шоку, у дэпрэсіі». Жанчына ўбачыла, што чалавеку кепска, і патэлефанавала ў міліцыю, але рэакцыя была нечаканай16
З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-2099
З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-209
«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі11
«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі1
Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?
Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?
Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць88
Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць8
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі4444
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі44
Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове1414
Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14
У Трампа застаўся тыдзень, каб вырашыць лёс вайны з Іранам11
У Трампа застаўся тыдзень, каб вырашыць лёс вайны з Іранам1
«На працы сказалі насіць парык». Як беларуска з маленства жыве з алапецыяй22
«На працы сказалі насіць парык». Як беларуска з маленства жыве з алапецыяй2
«Палова заробку — дзяржаве і высокія цэны ў крамах». Чаму айцішнікам добра і дрэнна ў Венгрыі55
«Палова заробку — дзяржаве і высокія цэны ў крамах». Чаму айцішнікам добра і дрэнна ў Венгрыі5
Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае11
Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае1
Каментары
Кассир в супермаркете не проводит всю жизнь в шоппинге, а в обслуживании тех, кто делает шоппинг, и т.д.