Ежа11

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае

Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў рэспектабельным навуковым часопісе, паказала, што чалавек можа атрымліваць істотную колькасць аднаго патрэбнага для мозгу вітаміна з піва, піша Бі-бі-сі.

Фота: Matt Cardy / Getty Images

Гэта вітамін B6. Ён карысны для мозгу, крыві і імуннай сістэмы і змяшчаецца ў многіх відах ежы.

Аўтары даследавання высветлілі, што келіх піва можа даць каля 15% той колькасці вітаміну B6, што патрэбна чалавеку ў дзень, і крыніцай вітаміну можа быць нават безалкагольнае піва.

Гэты вітамін утрымліваюць інгрэдыенты піва — ячмень ці пшаніца, а таксама піўныя дрожджы — і яго не цалкам забівае працэс браджэння.

Вітамін B6 можна атрымліваць з самых розных прадуктаў харчавання. Яго дастаткова шмат у мясе і рыбе, ён таксама змяшчаецца ў аўсяных шматках, бульбе і нуце.

Моцны недахоп вітаміну B6 у чалавека сустракаецца рэдка, аднак часам яго ўзровень бывае паніжаным — часта адначасова з іншымі вітамінамі групы B, напрыклад вітамінам B12, недахоп якога можа прыводзіць да падвышанай стамляльнасці і млоснасці.

У якіх гатунках піва вітаміну больш

Вывучыўшы 65 розных гатункаў піва, купленых у супермаркетах Германіі, аўтары даследавання высветлілі:

  • Больш за ўсё B6 змяшчае моцнае нямецкае піва бок. За ім ідуць звычайныя лагеры, затым — цёмныя лагеры, затым — пшанічнае піва.
  • Менш за ўсё B6 — у рысавым піве.
  • У безалкагольным піве, з якога пасля поўнай ферментацыі выдаляюць этанол, змяшчаецца больш вітаміну B6, чым у безалкагольным піве, звараным з выкарыстаннем дрожджаў, якія выпрацоўваюць менш этанолу.
  • У сярэднім келіх лагера дае 20% рэкамендаванай дзённай дозы B6.
  • Адзін з пратэставаных гатункаў безалкагольнага піва даў амаль 59%.

Згодна з рэкамендацыямі брытанскай Нацыянальнай службы аховы здароўя, мужчынам у дзень трэба каля 1,4 мг вітаміну B6, жанчынам — каля 1,2 мг.

Літр піва, як устанавілі аўтары даследавання, можа ўтрымліваць ад 0,3 мг да 1 мг.

Як кажа аўтар даследавання, прафесар Мікаэль Рыхлік, такой колькасці вітаміну недастаткова для таго, каб рэгулятары дазволілі піваварам пісаць пра яго на этыкетках, але гэта ўсё ж даволі прыкметная колькасць.

Прафесар Рыхлік падкрэслівае, што вынікі даследавання могуць прыдацца толькі тым спажыўцам, якія «хочуць аптымізаваць прыём вітамінаў».

Традыцыйны нямецкі бок змяшчае больш за ўсё вітаміну B6, таму што ў ім больш алкаголю — ад 6,5%.

Найлепшая крыніца вітаміну B6 — харчаванне

Брыджэт Бенелам з Брытанскага фонду здаровага харчавання кажа, што недахоп вітаміну B6 у жыхароў Брытаніі сустракаецца рэдка, паколькі ён змяшчаецца ў многіх прадуктах харчавання.

«Мы б не сталі рэкамендаваць піва ці любы іншы алкагольны напой у якасці галоўнай крыніцы пажыўных рэчываў. Яны павінны быць у звычайным рацыёне, — кажа яна. — Вельмі малаверагодна, каб у вас быў недахоп B6, хіба што калі ў вас вельмі абмежаваны рацыён».

Па словах Бенелам, праблемы з гэтым вітамінам могуць узнікаць, напрыклад, у людзей з алкагалізмам ці захворваннямі нырак. У такіх выпадках яна рэкамендуе звярнуць увагу і на іншыя важныя вітаміны групы B — B12 і рыбафлавін (B2), якія звычайна змяшчаюцца ў малочных прадуктах і жывёльнай ежы.

«Яны ўдзельнічаюць у метабалізме і вызваленні энергіі», — тлумачыць Бенелам.

Веганам яна раіць атрымліваць гэтыя вітаміны з узбагачаных заменнікаў малака і ёгуртаў.

Каментары1

  • Так это в пиве
    23.04.2026
    А не в колхозной отраве из сена и сахара.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»54

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства105

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»54

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць