У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго
У Мазыры жанчына, якая каля двух гадоў даглядала інваліда, была асуджаная за яго забойства, паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці.

Як паведамляецца, 33‑гадовая жанчына жыла разам з інвалідам другой групы, у якога былі часткова ампутаваныя ногі. Ён не мог самастойна выходзіць з кватэры, а ягоная банкаўская картка знаходзілася ў жанчыны. Яна купляла неабходныя рэчы і даглядала яго.
Аднак у ліпені 2025 года паміж імі адбыўся канфлікт. Жанчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, нанесла мужчыну не менш за 13 удараў нажом. Ад страты крыві ён памёр.
Вядома, што ў жанчыны ёсць пяцёра малых дзяцей, якія цяпер жывуць з бацькам. Яна стаяла на ўліку ў нарколага. У судзе абвінавачаная часткова прызнала сваю віну.
Суд прызнаў жанчыну вінаватай і прысудзіў 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ёй прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці і абавязалі выплаціць 5000 рублёў маральнай кампенсацыі сваякам загінулага.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары