Свет44

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social заявіў, што ЗША нібыта ўстанавілі «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і будуць утрымліваць яго закрытым, пакуль Іран не пагодзіцца на пэўную дамову.

Дональд Трамп. Фота: Getty Images. Chip Somodevilla/Getty Images

Таксама Трамп сцвярджае, што даў загад вайскова-марскім сілам ЗША «адкрываць агонь і знішчаць любыя судны — нават невялікія лодкі — калі яны ўсталёўваюць міны ў водах Армузскага праліва». Акрамя таго, па яго словах, амерыканскія тральшчыкі актыўна працуюць над ачысткай акваторыі ад мін.

«Ніякіх ваганняў быць не павінна, — заявіў прэзідэнт ЗША. — Нашы тральшчыкі зараз чысцяць праліў. Я загадваю працягнуць гэтыя дзеянні, але ў патроеным аб'ёме!»

Ён таксама адзначыў, што ўсе 159 вайсковых караблёў Ірана, маўляў, «ужо ляжаць на дне мора». 

У наступным допісе Трамп таксама расказаў амерыканскай і сусветнай грамадскасці, што ў Іране нібыта ідзе ўнутраная барацьба за ўладу паміж рознымі палітычнымі групамі, што, паводле яго слоў, стварае нестабільнасць у кіраўніцтве краіны.

«Ірану зараз вельмі цяжка зразумець, хто ў іх з’яўляецца лідарам! Яны проста не ведаюць! Унутраныя рознагалоссі ідуць паміж «ястрабамі», якія на полі бою вельмі моцна прайграюць, і «памяркоўнымі», якія зусім не такія ўжо памяркоўныя (але заваёўваюць павагу!)», — тлумачыць сітуацыю ў стане праціўніка прэзідэнт ЗША, акрэсліваючы яе як «сапраўдны хаос».

Каментары4

  • хто-та урот
    23.04.2026
    Простите, Иран заявляет о полном контроле Ормузского Пролива и про хаос в администрации Трампа.
  • 23.04.2026
    Спадзяюся што гэта першы і апошні выпадак ў гісторыі . Калі ЗША згаўняліся па поўнай .
  • a.hto.tam.idze
    23.04.2026
    Окі, ясна. Атрымліваецца, кантроль, усталяваны мінулым тыднем быў не поўны. Чакаем заяву праз сем дзён наконт усталявання абсалютнага кантролю.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць