Свет

Чарговае звальненне ў Пентагоне: пайшоў у адстаўку міністр ВМС Джон Фелан, які меўся будаваць «залаты флот» Трампа

Пентагон абвясціў пра адстаўку міністра Ваенна-марскіх сіл ЗША Джона Фелана. Ён стаў чарговым амерыканскім ваенным чыноўнікам, які застаўся без пасады з прыходам у Белы дом Дональда Трампа і міністра абароны Піта Хегсета, піша Бі-бі-сі.

Марка Рубіа, Дональд Трамп, Піт Хегсет і Пол Белан. Фота: Tasos Katopodis / Getty Images

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Шон Парнэл паведаміў, што Фелан неадкладна пакідае сваю пасаду і выканаўцам абавязкаў міністра будзе яго намеснік Хунг Као.

Пра адстаўку Фелана стала вядома ў момант, калі працягваецца вайна ЗША і Ізраіля супраць Ірана (хоць у ёй аб'яўлена перамір'е), а амерыканскія ваенна-марскія сілы працягваюць марскую блакаду ў Армузскім праліве.

Дональд Трамп заяўляе, што блакада Ірана будзе працягвацца, аднак улады гэтай краіны расцэньваюць яе як парушэнне пагаднення аб перамір'і.

ВМС ЗША не растлумачылі, з чым звязана звальненне Фелана.

У пачатку красавіка Хегсет звольніў начальніка штаба Сухапутных войскаў ЗША Рэндзі Джорджа.

Пасля вяртання Трампа ў Белы дом сваіх пасад пазбавіліся ўжо больш за 10 высокапастаўленых ваенных, у тым ліку старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Чарльз Браўн, начальнік штаба ВМФ адмірал Ліза Франкеці, намеснік кіраўніка штаба ВПС генерал Джым Слайф, і начальнік ваеннай разведкі Джэфры Круз.

«Залаты флот»: хто такі Фелан і што пра яго звальненне пішуць СМІ

Фелан не з'яўляецца вайскоўцам, да прызначэння міністрам ВМС ён узначальваў прыватны інвестыцыйны фонд у Фларыдзе.

Дональд Трамп называў яго «адным з самых паспяховых бізнэсменаў у краіне», нагадвае New York Times.

«Ён напэўна атрымаў гэтую працу з найбольшым у гісторыі зніжэннем зарплаты, але ён хоча гэта рабіць, — казаў Трамп на прэс-канферэнцыі падчас прызначэння Фелана. — Ён хоча аднавіць наш Ваенна-марскі флот. І каб зрабіць гэта як след, патрэбныя менавіта такія мазгі».

Паводле даных выдання, калі Фелан быў кіраўніком ВМС, ён займаўся стварэннем «Залатога флоту», які павінен быць пабудаваны ў выніку значных інвестыцый у новыя караблі, у тым ліку лінейных караблёў класа «Трамп».

Трамп казаў, што ўхваліў будаўніцтва двух новых лінкараў, а ў перспектыве плануецца пабудаваць да 25. «Яны будуць самымі хуткімі, самымі вялікімі і, безумоўна, у 100 разоў магутнейшымі за любы лінкор, калі-небудзь пабудаваны», — заяўляў прэзідэнт ЗША ў снежні мінулага года.

Аднак, як піша NYT са спасылкай на неназваных чыноўнікаў, праца Фелана ў міністэрстве суправаджалася канфліктамі з кіраўніцтвам Пентагона, у тым ліку з Хегсетам і з намеснікам міністра абароны Стывенам Файнбергам. Прычынай напружаных адносін былі «стыль менеджменту, асабістыя рознагалоссі і іншыя пытанні», сказана ў публікацыі.

Крыніцы CNN паведамляюць, што Фелан канфліктаваў з Хегсетам ужо некалькі месяцаў. Пры гэтым кіраўнік Пентагона лічыў, што той занадта павольна рэалізуе праграму па будаўніцтве караблёў, — і таксама быў незадаволены прамымі кантактамі Фелана з Трампам: міністр абароны расцэньваў іх як спробу дзейнічаць праз яго галаву, сказана ў публікацыі CNN.

Паводле даных CNN, Файнберг таксама хоча кантраляваць будаўніцтва караблёў, хоць гэтая праца звычайна ўваходзіць у зону адказнасці міністра ВМС. Гэтыя звесткі пацвярджаюць і суразмоўцы NYT.

Па звестках NYT газеты, у Фелана таксама склаліся напружаныя адносіны з Хунгам Као, які стаіць нашмат бліжэй да Хегсета, у тым ліку па сацыяльных і культурных пытаннях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць